Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НЕРАЗУМНАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «неразумнага» сустракаецца 27 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

НЕРАЗУМНАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.

бачу я сярод моладзі юнака неразумнага,

Юнак бедны і мудры лепшы за цара старога і неразумнага, які ўжо не можа быць перасцярожаны.

Лепш цярпець нападкі мудрага, чым радавацца спевам неразумнага,

бо як трэскат гаручых церняў пад катлом, так і смех неразумнага. Але і гэта марнасць.

Не будзь скоры ў душы да гневу, бо гнеў спачывае ў душы неразумнага.

Сэрца мудрага [звяртаецца] у правы бок, а сэрца неразумнага — у левы.

І сказаў Госпад мне: «Вазьмі яшчэ сабе прылады неразумнага пастуха;

А кожны, хто слухае Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека неразумнага, які збудаваў свой дом на пяску.

І зноў кажу: хай ніхто не лічыць мяне за неразумнага! У адваротным выпадку прыміце мяне, хоць як неразумнага, каб мог і я хоць крыху пахваліцца.

Як страла, што ўваткнулася ў клуб цела, так слова ў сэрцы неразумнага.

Дар неразумнага не будзе табе карысным, бо яго вочы — семярныя:

Прымаўка з вуснаў неразумнага будзе праціўная, бо не кажа яе ў адпаведны час.

Сэрца неразумнага, як пабітая пасуда, якая не ўтрымае ніякай разумнасці.

Апавяданне неразумнага, як цяжар у дарозе, але ў вуснах разумнага знойдзецца ласка.

Як раскінуты дом — так мудрасць неразумнага; і веды неразумнага — невыказныя словы.

Навука для неразумнага — гэта путы на ногі, і як быццам наручнікі на правай руцэ.

Нага неразумнага спяшаецца ў дом блізкага, але чалавек вопытны саромеецца перад людзьмі.

Хто вучыць неразумнага — як быццам той, хто склейвае чарапкі;

Навучаць неразумнага мудрасці — са спячым гаварыць, і ён у канцы апавядання запытае: «Хто гэта?»

а жыццё неразумнага горшае за смерць.

Лягчэй несці пясок, і соль, і кавалак жалеза, чым пераносіць чалавека неразумнага, і ліхога, і бязбожнага.

П’янства павялічвае шалёнасць неразумнага на яго загубу, аслабляючы яго моц ды калечачы.

Як кола ў возе, так нутро неразумнага, і як вось, што круціцца, — думанне яго.

Не саромся настаўляць неразумнага і дурня, і састарэлага, які асуджаецца за распусту; і будзеш выхаваны ў праўдзе і прызнаны ўсімі людзьмі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter