Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РАСПАЛІЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «распалілі» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РАСПАЛІЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І пакінеш ты спадчыну тваю, якую даў Я табе; і ўчыню, каб служыў ты ворагам сваім, у зямлі, якой не ведаеш, бо вы распалілі агонь у сэрцы Маім, і будзе ён гарэць вечна».

І ўсім пасярод абраных асірыйцаў аддавала яна свае распусныя пяшчоты; і апаганілася ўсімі ідаламі ўсіх тых, што распалілі пажадлівасць яе.

Бо яны распалілі інтрыгамі сэрца сваё, як печ; усю ноч засынаў гнеў іх, нараніцы ж гарыць ён, як полымя агню.

А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між іх і Пётра.

Барбары ж выявілі да нас немалую людскасць; распалілі агонь дзеля таго, што церушыў дождж, ды сабралі нас усіх пры ім, бо было холадна.

І праціўнікі даведаліся, што Ёната са сваімі гатовы да бою, і спалохаліся, і паддаліся сумніву ў сваіх сэрцах, і распалілі вогнішча ў сваім лагеры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter