Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЎСПАМІН — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ўспамін» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЎСПАМІН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі будзеце ісці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які змагаецца супраць вас, працягла трубіце ў трубы; і гэта будзе ўспамін аб вас перад Госпадам, Богам вашым, каб пазбеглі вы рук ворагаў вашых.

Спявайце псальмы Госпаду, святыя Яго, і падзяку складайце на ўспамін святасці Яго,

Псальм Давідаў. На ўспамін.

Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін.

Памерлыя не ажывуць, пахаваныя не ўваскрэснуць. Таму наведаў Ты іх, і знішчыў, і сцёр усякі ўспамін пра іх.

Ён жа, углядаючыся ў яго, ахоплены страхам, сказаў: «Што, гаспадару?» Той жа сказаў яму: «Малітвы твае і міласціны твае падняліся на ўспамін перад абліччам Бога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter