Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЮДЫТ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Юдыт» сустракаецца 34 разы у 34 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ЮДЫТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.

І ў той час у горадзе прабывала Юдыт, дачка Мэрары, сына Окса, сына Язэпа, сына Азіэля, сына Хэльцыі, сына Ананіі Гедэона, сына Рэфаіна, сына Ахітоба, сына Эліяба, сына Натанаэля, сына Саламіэля, сына Сурысадая, сына Сімяона, сына Ізраэля.

І Юдыт заставалася ў доме сваім удавой тры гады і чатыры месяцы.

І пачула яна злосныя словы народа супраць кіраўніка, бо падалі духам дзеля нястачы вады. І пачула Юдыт усе словы, якімі прамаўляў да іх Осія, як прысягнуў ім, што па пяці днях аддасць горад асірыйцам.

І сказала ім Юдыт: «Паслухайце мяне, і я зраблю справу разважліва, гэта пяройдзе з пакалення ў пакаленне нашчадкам роду нашага.

Юдыт жа ўпала на твар свой, і пасыпала попелам галаву сабе, і раздзерла туніку сваю, і скінула з сябе зрэбніцу, у якую была апранута; і ў той час, калі ў Ерузаліме вечарам у доме Божым складалі ахвяру цэласпалення, Юдыт моцным голасам да Госпада малілася

Юдыт жа ўпала на твар свой, і пасыпала попелам галаву сабе, і раздзерла туніку сваю, і скінула з сябе зрэбніцу, у якую была апранута; і ў той час, калі ў Ерузаліме вечарам у доме Божым складалі ахвяру цэласпалення, Юдыт моцным голасам да Госпада малілася

і так зрабілі. І выйшла Юдыт сама і нявольніца яе з ёю; і наглядалі за ёй мужы горада, як узышла на ўзгорак, як прайшла лагчыну, і далей не бачылі яе.

А калі Юдыт стала перад ім і перад яго паслугачамі, усе пахвалілі прыгажосць аблічча яе; і яна, упаўшы на твар, пакланілася яму, і паслугачы яго паднялі яе.

І сказала яму Юдыт: «Прымі словы паслугачкі сваёй, і будзе гаварыць паслугачка твая перад табою, і не салгу гаспадару майму ў гэтую ноч.

І Юдыт сказала: «Не буду есці гэтага, каб не было мне згаршэння, але з таго, што я прынесла, хай пададуць мне».

І Юдыт сказала яму: «Няхай жыве гаспадар мой, бо нявольніца твая не з’есць таго, што з сабой узяла, як Госпад рукой маёй споўніць тое, што Ён рашыў».

І сказала яму Юдыт: «І хто я такая, каб працівілася гаспадару майму? Усё бо, што будзе найлепшым у вачах яго, учыню, паспяшаючы, і будзе гэта для мяне радасцю аж да дня маёй смерці».

І, увайшоўшы, Юдыт узлягла. Ды захапіўся Галафэрн у сэрцы сваім яе выглядам, і ўсхвалявалася душа яго, і пажадаў надта ляжаць з ёю; і ад дня, калі ўбачыў яе, шукаў магчымасці яе звесці.

І Юдыт адказала яму: «Вып’ю, гаспадару, бо ніколі ад дня майго нараджэння жыццё маё не мела такога гонару, як сёння».

А ў палатцы засталіся толькі сама Юдыт і Галафэрн, які ляжаў на сваёй пасцелі, бо ўпіўся віном.

І Юдыт сказала сваёй нявольніцы, каб стаяла яна знадворку спальні і пільнавала яе выхад, як і кожны дзень; бо яна сказала, што выходзіць на сваё маленне, і Багоі сказала тое самае.

І адышлі ад яго ўсе, і ніхто не застаўся ў яго спальні, ад найменшага аж да найбольшага. І Юдыт, стоячы каля галавы яго, малілася: «Госпадзе, Госпадзе, Божа Усемагутны, зірні ў гэтую хвіліну на дзейнасць рук маіх для ўзвышэння Ерузаліма.

І Юдыт ужо здалёку ад іх крычала да вартаўнікоў пры брамах: «Адчыніце, адчыніце браму! З намі Бог, Бог наш, каб выявіць яшчэ сілу ў Ізраэлі ды моц супраць нашых ворагаў, як гэта і сёння ўчыніў».

І Юдыт сказала ім: «Паслухайце мяне, браты, і вазьміце гэтую галаву, і павесьце яе над умацаваннем мура нашага.

Калі ж яго абудзілі, упаў ён да ног Юдыт, і пакланіўся абліччу яе, і сказаў: «Дабраславенная ты ва ўсякай палатцы Юды і ва ўсякім народзе, што ўсхвалюецца, пачуўшы імя тваё.

І зараз распавядзі мне пра ўсё, што зрабіла ты ў гэтыя дні». І паведаміла яму Юдыт сярод народа пра ўсё, што яна зрабіла, ад таго дня, калі яна адышла, да дня, у які прамаўляла да іх.

І ўвайшоў Багоя, і пастукаў па пакрывале; меркаваў бо, што той спіць з Юдыт.

І ўвайшоў ён у палатку, дзе гасцявала Юдыт, і не знайшоў яе. І выбег ён да народа, і закрычаў:

І прыйшоў першасвятар Ёакім і старэйшыны сыноў Ізраэля, якія жылі ў Ерузаліме, каб убачыць дабро, што зрабіў Госпад Ізраэлю, і каб пабачыць Юдыт і пагаварыць з ёю ў супакоі.

І калі выйшла да іх Юдыт, яе дабраславілі ўсе разам і сказалі ёй: «Ты — веліч Ерузаліма, ты — вялікая слава Ізраэля, ты — вялікая пахвала народа нашага.

І абрабаваў народ лагер за трыццаць дзён, і аддалі Юдыт палатку Галафэрна, і ўсё срэбра, і ложкі, і пасудзіны, і ўсю яго маёмасць. І яна, узяўшы гэта, усклала гэта на мулаў, і запрэгла рыдваны свае, і паклала гэта на іх.

І пачынала Юдыт гэтае вызнанне ва ўсім Ізраэлі, і прамаўляў увесь народ хвалу гэтую Госпаду.

І сказала Юдыт: «Пачніце граць Богу майму на тымпанах, спявайце Госпаду майму пад цымбалы, спявайце Яму новы псальм, узвышайце і праслаўляйце імя Яго.

Бо загінуў уладар іх не ад юнакоў, ані сыны тытанаў паразілі яго, ані высокія гіганты скінулі яго, але Юдыт, дачка Мерары, відам аблічча свайго аслабіла яго.

І прынесла Юдыт усе пасудзіны Галафэрна, якія даў ёй народ, і завесу, якую ўзяла са спальні яго, і аддала на пасвячэнне Госпаду.

І народ у Ерузаліме радаваўся перад абліччам святынь тры месяцы, і Юдыт заставалася з імі.

А па гэтых днях кожны вярнуўся ў спадчыну сваю, і Юдыт пайшла ў Бэтулію, і засталася ў сваім уладанні. І стала яна слаўнаю ў свой час ва ўсёй зямлі,

І ўжо не было нікога, хто б палохаў сыноў Ізраэля ў дні Юдыт і многія дні пасля смерці яе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЮДЫ
ЮДЭЕМ →