Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАВУЧЫЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «навучыць» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

НАВУЧЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба сказаць».

А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.

Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам тое, што пачуе, і будучыню абвесціць вам.

але ў Касцёле хачу сказаць лепш пяць слоў маім розумам, каб і другіх навучыць, чым дзесяць тысяч слоў на мовах.

А пачутае ад мяне пры многіх сведках, перадай верным людзям, якія будуць здольныя навучыць таксама іншых.

якія могуць навучыць цябе мудрасці дзеля збаўлення праз веру ў Езуса Хрыста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter