Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ВЫКОНВАЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «выконваць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЫКОНВАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».

Кажа ім Езус: «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу.

А яны сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя?»

Калі хто хоча выконваць волю Яго, той даведаецца, ці ад Бога вучэнне, ці Я сам ад сябе гавару.

Ваш айцец д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён ілгун і бацька хлусні.

і прапаведуюць звычаі, якія нам, рымскім грамадзянам, нельга прымаць і выконваць».

дзякуючы якой я магу быць слугою Езуса Хрыста для язычнікаў і выконваць святарскае служэнне для Божага Евангелля, каб гэтае прынашэнне язычнікаў, асвячанае Духам Святым, было годна прынятае.

Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які прымае абразанне, што ён павінен выконваць увесь Закон.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter