Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЗНІШЧЫЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «знішчыць» сустракаецца 15 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi.

ЗНІШЧЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.

Прадайце, што маеце, і дайце міласціну. Зрабіце сабе торбы, якія не нішчацца, скарб бязмежны ў нябёсах, куды злодзей не пранікне і дзе моль не знішчыць.

Ён прыйдзе і знішчыць тых вінаградараў, і аддасць вінаграднік іншым». Тыя, хто слухаў, сказалі: «Няхай не будзе гэтага!»

а калі ад Бога, то вы не здолееце знішчыць іх. І каб часам вы не змагаліся з Богам!» Яны паслухаліся яго.

Хто чыніць грэх — той ад д’ябла, бо д’ябал грашыць ад пачатку. Дзеля таго і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла.

Бо калі некаторыя і сталіся нявернымі, то ці іхняе нявер’е знішчыць Божую вернасць?

і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма, выбраў Бог, каб знішчыць існае,

Калі хто знішчыць святыню Божую, таго знішчыць Бог, таму што святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы.

Ежа для чэрава, і чэрава для ежы, але Бог знішчыць тое і другое. Цела не для распусты, але для Пана, і Пан для цела.

Але я нічым з гэтага не карыстаўся. Напісаў жа гэта не для таго, каб так сталася для мяне, бо для мяне лепш памерці, чым… Гэтага майго гонару ніхто не знішчыць.

Канец настане тады, калі Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, калі знішчыць усялякае панаванне і ўсялякую ўладу, і сілу.

Тады і з’явіцца той беззаконнік, якога Пан Езус заб’е подыхам сваіх вуснаў і знішчыць яго аб’яўленнем свайго прыйсця.

Кожны святар штодня стаіць у служэнні і шмат разоў прыносіць адны і тыя ж ахвяры, якія ніколі не могуць знішчыць грахоў.

І разгневаліся народы, і прыйшоў Твой гнеў і час суда над памерлымі, каб даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, хто баіцца Твайго імя, малым і вялікім, і знішчыць тых, хто знішчае зямлю».


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter