Бо Ён не адцураўся й не пагардзіў горам нешчасьлівага, ды не схаваў аблічча Свайго ад яго, але выслухаў яго, калі той крычэў да Яго.
Бо Ты — Бог, абарона мая. Чаму Ты мяне адцураўся? Чаму я ў суме хаджу праз уціск варожы?
І ўсё-ж Ты нас адцураўся і нас асароміў, ды больш ня йдзеш разам з войскамі нашымі.
Дык дрыжаць яны будуць ад страху, дзе няма дзеля страху прычыны; бо Бог расьцярушыць косьці тых, што абступілі цябе. І ты асароміш іх, бо Госпад ад іх адцураўся.
Няўжо-ж адцураўся Госпад навекі і ня будзе больш спагадаць?