Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЛЮБІЎ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Любіў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЛЮБІЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Любіў ён пракляцьце, — хай прыйдзе яно на яго! Не жадаў ён багаслаўленьня, — хай будзе далёка яно ад яго!

Ісус жа любіў Марту і сястру яе́, і Лазара.

Тады Жыды казалі: глядзі, як Ён любіў яго.

Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў.

Калі-б вы былі із сьве́ту, то сьве́т любіў бы сваё, але, як вы не із сьве́ту, дык за гэта ненавідзіць вас сьве́т.

Ісус жа, угле́дзіўшы Матку і стаяўшага побач вучня, якога любіў, кажа Матцы сваёй: Жанчына, вось сын твой!

Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Го́спада з магілы, і ня ве́даем, дзе́ палажылі Яго.

Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: гэта Госпад. Сымон жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падпераза́ўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора;

Пётр жа, аглянуўшыся, бачыць за ім вучня, якога любіў Ісус, ды што на вячэры, прыпаўшы да грудзе́й Яго, сказаў: Госпадзе! хто прадасьць Цябе́?

І мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter