Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

МАЛІТВУ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «малітву» сустракаецца 15 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛІТВУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!

Госпад выслухаў маленьне маё; Госпад прыймае малітву маю.

Пачуй малітву маю, Госпадзе! І зважай на крык мой! Не маўчы на сьлёзы мае! Бо госьць я ў Цябе і праходжы, як і ўсе айцы мае.

Пачуй, о Божа, малітву маю, зваж на словы вуснаў маіх.

Пачуй, о Божа, малітву маю і не хавайся ад маленьня майго!

Пачуй, о Божа, малітву маю і зваж на маленьне маё!

Ты, што чуеш малітву, — да Цябе ўсё жывое імкнецца.

Госпадзе, Божа сілаў! Пачуй малітву маю, выслухай яе, Божа ЯкубавыІ

Пачуй, о Госпадзе, малітву маю і выслухай маленьне маё галоснае!

Госпадзе, пачуй малітву маю, і плач мой дойдзе да Цябе!

Цешуся я, бо Госпад пачуў галосну малітву маю.

Псальм Давідавы. Малітву маю пачуй, Госпадзе, зваж на малітву маю, па праўдзе Тваёй мяне выслухай, паводле Тваёй справядлівасьці.

Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая ме́ла ве́шчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім.

бо я ве́даю, што гэта паслужыць мне́ на збаўле́ньне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter