Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

МАЛІТВЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «малітвы» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛІТВЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Няхай будзе пахвалены Бог, што малітвы маёй не адкінуў і ласкі Сваёй не пазбавіў мяне!

Да малітвы нагога прыхіліўся Ты і маленьнем іх не пагрэбаваў.

І казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьве́цца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў (Ісая 56:7; Ерамія 7:11).

І сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.

І навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе назва́ны, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56:7; Ерамія 7:11).

кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагво́м разбойнікаў (Ісая 56:7 Ерамія 7:4).

Устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх сьпячымі ад го́ра,

Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гадзіне малітвы.

Ён жа, глянуўшы на яго ды спалохаўшыся, сказаў: Хто ты, Госпадзе? І сказаў да яго: Малітвы твае́ й дораньне тваё ўзыйшлі на памяць перад абліччам Бога.

Бо вочы Госпада на праведных, і вушы Яго на малітвы іх, але аблічча Госпада супраць робячых зло.

У дні це́ла Свайго Ён з вялікім ля́мантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьме́рці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.

І, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягня́ці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter