Але Ты, Госпадзе, шчыт для мяне, Ты слава мая і падыймаеш галаву маю.
Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
Сыны людзей: дакуль слава мая зьняважацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаці? (Зэля)
і душа мая вельмі спалохана. Ты-ж, Госпадзе, дакуль?
Да сьвятых-жа, што на зямлі, і да слаўных Тваіх: у іх уся радасьць мая!
Госпад доля мая із спадчыны і із чары; Ты дзержыш лёс мой.
Межы мае выпалі ў мясцох вясёлых, і спадчына мая прыемна для мяне.
Дык радуецца сэрца маё й весяліцца душа мая, і цела маё спачывае бясьпечна,
Узьвялічваць буду Цябе, Госпадзе, сіла мая! Госпад ёсьць скала мая ў тузе маёй, мой Збавіцель!
Мой Бог — апора мая, у Яго я шукаю прытулішча; Ён шчыт мой, рог збаўленьня майго і замчышча маё!
Жыве Госпад, і пахвалёна апора мая; і высака ўзвышаны Бог збаўленьня майго,
Няхай словы вуснаў маіх і мысьлі сэрца майго будуць Табе даспадобы, Госпадзе, Скала мая і Спасе мой!
Не аддаляйся-ж ад мяне Ты, Госпадзе! Сіла мая, пасьпяшы мне на ўспамогу!
Праз Цябе хвала мая ў вялікім зграмаджэньні; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, што баяцца Яго.
Стапа мая на роўнай сьцежцы стаіць; у зграмаджэньнях буду я Госпада славіць.
Псальм Давідавы (перад памазаньнем). Госпад ёсьць сьветласьць мая і збаўленьне маё: каго-ж мне баяцца? Госпад ахова жыцьця майго: каго-ж мне палохацца?
Гэтак узносіцца цяпер галава мая панад усімі ворагамі навакол мяне, і складаціму Госпаду ахвяры ў палатцы Ягонай пад трубныя гукі, буду Госпаду пяяці й іграці.
Бо і бацька і маці мая пакінулі мяне, а Госпад прыймае мяне.
Псальм Давідавы. Да Цябе, Госпадзе, гукаю я. Скала мая, не маўчы па мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня быў я падобны да тых, што зыходзяць у магілу.
Госпад — заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён успамог мяне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песьняй маёю дзякаваць буду Яму.
каб душа мая выслаўляла Цябе й не маўчала. Госпадзе Божа мой, навекі я буду хваліці Цябе!
Бо Ты — скала мая й замчышча маё, і дзеля іменьня Твайго вадзіць мяне будзеш і мной кіраваці.
Ты мяне выцягнеш з сеці, што ўкрадкам наставілі мне, бо Ты — абарона мая.
Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо жах мяне ахапляе. Ад суму высахла вока маё і душа мая і цела маё.
Бо ў жудасьці зыйшло жыцьцё маё і гады мае ў уздыханьні. Зьнямаглася сіла мая ў грахох маіх, і павысахлі косткі мае.
Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцяй спасеньня акружыш мяне. (Зэля)
Госпадам будзе хваліцца душа мая; нешчасьлівыя пачуюць і разьвесяляцца.
А мая душа будзе ў Госпадзе весяліцца, будзе радавацца з помачы Яго.
плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.
А я-ж падчас іх хваробы апранаўся ў шаты жалобныя, пастом марыў сябе, і малітва мая варачалася да сэрца майго.
Крэпка б’ецца сэрца маё; пакінула мяне сіла мая, і сьветласьць вачэй маіх — няма яе ў мяне.
Тыя, што любілі мяне, і прыяцелі мае ўцякаюць ад ранаў маіх, і радня мая воддаль стаіць ад мяне.
І кажу: Каб толькі яны не пацяшаліся нада мной! Калі пахіснулася стапа мая, яны крэпка пышацца пачалі прада мною.
Чаго-ж мне чакаць цяпер, Госпадзе? Уся надзея мая — на Цябе!
Волю Тваю выпаўняць, Божа мой, роскаш мая, і Закон Твой — у сэрцы маім.
бо мукі бяз ліку абступілі мяне, праступкі мае дагналі мяне, ажно нельга мне іх агарнуць: іх балей, чым валосься на маёй галаве, — і мужнасьць мая мяне кінула.
Хоць я й нешчасьлівы й убогі, ды Госпад будзе аба мне клапаціцца. Ты — ўспамога мая і мой Спас! Ня баўся, мой Божа!
Як лань, што прагне вады із патоку, так душа мая, Божа, імкнецца к Табе!
Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі-ж я прыйду й пакажуся прад Божым абліччам?
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Я-ж буду йшчэ славіць Яго, успамогу і Бога майго.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Ды чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!
Бо Ты — Бог, абарона мая. Чаму Ты мяне адцураўся? Чаму я ў суме хаджу праз уціск варожы?
Чаму ты сумуеш, душа мая? І чаму ў-ва мне ты калоцішся? Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!
Ганьба мая ўсьцяж стаіць прад вачыма маімі, і сорам, што выпаў мне, пакрывае мяне,
Сэрца маё пераліваецца ад словаў прыемных. Я кажу: песьня мая — пра цара. Язык мой, як пёрка лоўкага пісара.
Калі-б згаладаўся Я, дык табе-б Я таго не казаў, бо Мая ўся зямля дый усё, што яе напаўняе.
Аджа я ў беззаконьні ўрадзіўся, і ў грэху пачала мяне мая маці.
Душа мая міжы львоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод людзей, што зубы іх — дзіды і стрэлы, языкі-ж — мячы вострыя.
Ачуняй, мая слава! Збудзіцеся, гусьлі мае і псалтыр! Я разбуджу сьвітаньне.
Цьвярдыня мая! Аб Табе пяяць буду, бо Госпад — Цьвярдыня мая!
Сіла мая! Аб Табе я буду пяяці, бо Госпад — Цьвярдыня мая, Бог мой ласкавы!
Моаб — умывальная чара Мая; на Эдом пасталы Мае кіну, над Хвілістынамі разьвесялюся.
Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго ўспамога мая.
Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.
Але, толькі ў Богу спачынеш, душа мая! Бо на Яго спадзяюся.
Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.
У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала мая крэпка, прыпынак у Богу.
Цябе душа мая прагне, па Табс тужыць цела ў пустой, сухой і бязводнай зямлі,
Быццам шпікам і тукам сыцее душа мая, і радасным сьпевам Цябе славяць вусны мае,
Душа мая к Табе прыляпілася, правіца Твая мне дае падтрыманьне.
Будзь мне скалой, што бароніць мяне, цьвярдыняю моцнай, каб мне памагчы; бо Ты і скала і цьвярдыня мая.
Бо Ты, о Госпадзе, надзея мая, спадзяваньне маё змалку год!
Радыя вусны мае, як Табе я пяю, і душа мая, што Ты спас яе.
У дзень тугі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнулася і ня спускаецца; душа не дала пацешыць сябе.
І сказаў я: Гэта-ж мука мая, што правіца Ўсявышняга зьмянілася.
Я-б хутка ворагаў іх пакарыў, і рука Мая проці перасьледавацеляў іхніх павярнулася-бы.
Нудзілася душа мая і тужыла па панадворках Госпадавых; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
Няхай малітва мая ўзыйдзе прад аблічча Тваё; вуха Тваё прыхілі да маленьня майго:
бо перасычана мукамі душа мая, і жыцьцё маё блізка магілы.
Але я, Госпадзе, крычу да Цябе, і зраньня малітва мая сустракае Цябе.
Заўсёды з ім будзе рука мая, і плячо Маё дасьць яму сілу.
З ім будзе праўда й ласка Мая, і імем Маім высока ўзьнясецца рог яго.
Кажу я да Госпада: Ты мой прыпынак і цьвярдыня мая, мой Бог, на якога спадзяюся.
За тое, што ты казаў: Госпад — надзея мая, — ды Найвышэйшага выбраў сабе за прыпынак,
каб абвяшчаць, што Госпад справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.
Каб ня Госпад мне быў успамогай, дык хіба ўжо душа мая супачывала-б у маўчаньні.
Калі я думаў: Хістаецца нага мая! — дык ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
Але Госпад стаўся цьвярдыняй маёй, Бог мой — скала мая, што дае мне прытулішча.
Псальм Давідавы. Багаслаў, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — імя Яго сьвятое!
Багаслаў, душа мая, Госпада і не забывайся аб тым, што Ён табе зрабіў!
Багаслаўце Госпада ўсе творы Ягоныя па ўсіх месцах валадарства Яго! Багаслаў Госпада ты, мая душа!
Багаслаў, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой, Ты вялікі назьдзіў! У веліч і красу апрануўся Ты!
Няхай будзе прыемна Яму мая песьня! І ўзьвесялюся я ў Госпадзе.
Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Альлілуя!
Моаб — чара Мая ўмывальная; на Эдом Я вобуй скіну; над зямлёй Хвілістынаў буду радасна клікаць!
Кіраўніку хору: псальм Давідавы. Божа, хвала мая! Не маўчы Ты!
Вярніся, душа мая, да супакою твайго, бо Госпад табе робіць добрае.
Госпад сіла мая й мая песьня, ад Яго прыйшло мне спасеньне.
У Тваіх пастановах будзе ўцеха мая, слова Твайго нс забуду.
Зьнемаглася душа мая, імкнучыся ўсьцяж да ўставаў Тваіх.
Да пылу прыліпла душа мая; ажыві мяне водле слова Твайго.
Сьлязамі сплывае душа мая ад тугі; узмацуй Ты мяне водле слова Твайго!
Пастаў мяне на сьцежку запаведзяў Тваіх, бо ў гэтым уцеха мая.
То-ж пацеха мая ў нядолі маёй, што слова Тваё ажыўляла мян.
Я сказаў: Мая доля, о Госпадзе, — Тваё слова заховываць.
Міласэрдзе Тваё няхай зыйдзе ка мне, каб я жыў, бо закон Твой — пацеха мая.
Ташнуе душа мая па збаўленьні Тваім; на слова Тваё спадзяюся.
Ты — заслона мая і мой шчыт, на слова Тваё спадзяюся.
Дзіўныя аб’явы Твае, і душа мая іх хавае.
Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забылі словы Твае маі ворагі.
Туга ды гора спаткалі мяне; запаведзі Твае — патоля мая.
Захоўвала душа мая аб’явы Твае, і крэпка я іх улюбіў.
Хай душа мая жыве, каб хваліць Цябе, і суды Тваі хай памогуць мне.
Лішне доўга душа мая жыла сярод тых, што спакой ненавідзяць.
Успамога мая ад Госпада, што неба стварыў і зямлю.
Спадзяюся на Госпада, жджэ душа мая слова Ягонага.
Жджэ душа мая Госпада — больш, чым жджэ стораж сьвітаньня, чым стораж сьвітаньня.
але я усьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што ад матчыных грудзей адлучылася. Душа мая ў-ва мне, як дзіця, ад маткі аднятае.
Калі, Ерузаліме, я забуду цябе, хай адсохне правіца мая!
Хвалю Цябе за тое, што я гэтак дзіўна збудованы; дзіўныя ўчынкі Тваі, і душа мая ведае добра.
Госпадзе, мой Валадару! Ты крэпкая помач мая, Ты галаву мне ў дзень барацьбы засланяеш.
Няхай будзе малітва мая, як кадзідла прад абліччам Тваім, а рук маіх узьніманьне — як ахвяра вячорная!
Няхай мяне б’е справядлівы — то-ж ласка; няхай мяне дакарае — гэта-ж найлепшы алей, што галаве маёй не пашкодзіць; але малітва мая — проці злачынстваў іхніх.
Дык да Цябе крычу я, о Госпадзе, кажучы: Ты — мой прыпынак, Ты — мая доля ў зямлі жывых!
Выцягаю я рукі мае да Цябе; душа мая прагне Цябе, як зямля бязводная. (Зэля)
Давідавы. Багаслаўлены Госпад, цьвярдыня мая што рукі мае навучае вайны і пальцы — змаганьня.
Сіла мая й агарожа мая, цьвярдыня мая і Збавіцель, шчыце мой, Ты, на Каго спадзяюся, Хто народ мой мне паддае!
Альлілуя! Слаў, душа мая, Госпада!
Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго не́йкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка́ мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яе́ руку Тваю, і яна ажыве́.
Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улю́блены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і абве́сьціць народам суд.
Ён жа сказаў у адказ гаварыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі?
І, паказаўшы рукою Сваею на ву́чняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Мае́;
бо гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, якая ліе́цца за многіх дзеля дараваньня грахоў.
Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьме́рці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною.
І сказаў ім, мовячы: хто маці Мая́ ці браты Мае́?
І, глянуўшы наўкола на сядзе́ўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая́ і браты Мае́;
і ве́льмі просіць Яго, ка́жучы: дачка́ мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яе́ рукі, каб яна паздараве́ла і жыла.
І сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, што за многіх праліваецца.
І кажа ім: су́мная душа́ мая ажно да сьме́рці; пабудзьце гэтта і ня сьпіце.
І сказаў Захарыя Ангелу: Па чым пазна́ю я гэтае? То-ж я стары́, і жонка мая ў гадо́х пажылых.
І сказала Марыя: вяліча́е душа мая́ Госпада;
Ён сказаў ім у адказ: маці мая́ і браты мае́ — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выпаўняюць яго.
Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе́ ня рупіць, што сястра мая адну мяне́ пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне́.
кажучы: Аце́ц, калі Твая воля, пранясі ча́ру гэтую міма Мяне́, але не́ Мая воля, але Твая няхай ста́нецца.
Кажа ёй Ісус: што Мне́ і Табе́ жанчына? Гадзіна Мая яшчэ ня прыйшла.
Хто ма́е няве́сту, той жаніх, а друг жаніха, што стаіць ды слухае яго, це́шыцца ра́дасьцяй, слу́хаючы голас жаніха. Вось гэтая радасьць мая збылася.
Ісус кажа ім: Мая страва — тое, каб спаўняць волю Паслаўшага Мяне́ і скончыць дзе́ла Яго.
Бо це́ла Маё запраўды́ ёсьць е́жа, і кроў Мая запраўды́ ёсьць піта́;
Ісус адказаў: калі Я Сам Сябе́ выслаўля́ю, то сла́ва Мая нішто. Мяне́ выслаўля́е Аце́ц Мой, аб каторым вы гаворыце, што Ён Бог ваш.
Цяпе́р душа Мая ўзварушана; і што Мне́ сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але-ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
Гэтае сказаў Я вам, каб радасьць Мая́ ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.
Вось за́паведзь Мая: любе́це адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
Ці-ж не Мая́ рука стварыла ўсё гэтае? (Ісая 66:1−2.)
І слова мае́, і навука мая не ў пераконваючых словах чалаве́чае мудрасьці, але ў выяўле́ньні духа і сілы,
Пра сумле́ньне-ж кажу не свае́, а другога; бо дзеля чаго мая воля мае (быць) суджана чужым сумле́ньнем?
любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце́ Ісусе. Амін.
Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня ме́ць суму ад тых, ад якіх мне́ трэба ме́ць паце́ху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўсіх вас.
Але Госпад сказаў мне́: даволі табе́ ласкі Мае́й, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб увайшла ў мяне́ сіла Хрыстовая.
А пра́ведны ве́раю жыць будзе; і: калі хто спалохаецца, не ўпадаба́е яго душа Мая (Аввакума 2:3−4).
І вось хутка прыходжу, і заплата Мая са Мною, каб аддаці кожнаму, як будзе дзе́ла ягонае.