Паўстань, Госпадзе! Выйдзі супраць іх, павалі Ты іх! Мячом Тваім ратуй жыцьцё маё ад бязбожніка,
Бо ня ўласным мячом яны землю здабылі, перамогу дала ім ня ўласная сіла, а правіца Твая і рука Твая, і сьветласьць аблічча Твайго, бо Ты быў прыхільны да іх!
Аперажы, волаце, паясьніцу тваю мячом і сілай тваёй і красой!
мячом яны будуць пабіты і будуць дабычай шакаляў.
Быўшыя-ж з Ім, ба́чучы, да чаго даходзе, сказалі: Госпадзе! ці ня ўдэрыць нам мячом?
а Якава, брата Іоанавага, дык мячом забіў.
Пакайся: бо як не́, хутка прыйду да цябе́ і ваява́ціму з імі мячом вуснаў Маіх.
І я паўзіраўся, і вось конь бляды́, і коньнік на ім, што імя яму сьме́рць, і пе́кла сьле́дам за ім; і да́дзена ім улада забіваці на чацьве́ртай часьці зямлі мячом і голадам, і сьме́рцяй, ды зьвярыма зямнымі.
Хто вядзе́ ў палон, у палон пойдзе; хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і ве́ра сьвятых.
І рэшта пазабіва́на мячом Сідзя́чага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсё птаства насыцілася це́ламі іхнімі.