Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

НАВУЧЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «навучы» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАВУЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпадзе, пакажы мне шляхі Тваі, навучы, дзе сьцежкі Твае.

Дай мне хадзіці ў праўдзе Тваёй і навучы; бо Ты ёсьць Бог, Які мяне ўспамагае: на Цябе спадзяюся заўсёды.

Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайго, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; сэрца маё украпі ў баязьні іменьня Твайго.

Лічыць нашы дні — навучы Ты нас гэтага, каб прыдбаці нам мудрае сэрца.

Хвалю Цябе, Госпадзе; навучы мяне ўставаў Тваіх!

Апавядаў я пра сьцежкі мае, і Ты мяне выслухаў; навучы мяне ўставаў Тваіх.

Навучы мяне, Госпадзе, шляху ўставаў Тваіх, каб я даканца яго захаваў.

Добрай развагі й пазнаньня мяне навучы, бо я запаведзям Тваім веру.

Ты ласкавы і добры, дык мяне навучы уставаў Тваіх!

Хай будуць Табе даспадобы, о Госпадзе, самахвотныя жэртвы вуснаў маіх. Ты-ж мяне навучы ўставаў Тваіх.

Учыні з рабом Тваім водле ласкі Тваёй, навучы Ты мяне пастановаў Тваіх.

Асьвяці Ты раба Твайго сьвятлом аблічча Твайго і навучы Ты мяне ўставаў Тваіх.

Навучы мяне волю Тваю выпаўняць, бо-ж Ты Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне шляхам праўды.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter