Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ШЭСЦЬДЗЕСЯТ — ў перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «шэсцьдзесят» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ШЭСЦЬДЗЕСЯТ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
Іншыя ж упалі на добрую зямлю і давалі плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсцьдзесят, іншае ж у трыццаць.

А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і разумее; хто і прыносіць плод, і дае: адзін — у сто разоў, другі — у шэсцьдзесят, а іншы — у трыццаць.

А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і давалі плод, уздымаючыся і ўзрастаючы, і прыносіла адно — у трыццаць, і адно — у шэсцьдзесят, і адно — у сто разоў.

А вось тыя, пасеяныя на добрую зямлю: гэта тыя, што чуюць слова і прымаюць і даюць плод: адно — у трыццаць, і адно — у шэсцьдзесят, і адно — у сто разоў.

І Я дам двум Маім сведкам, і яны будуць прарочыць тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён, апранутыя ў зрэбніну.

А жанчына ўцякла ў пустэльню, дзе ёсць у яе там месца, падрыхтаванае Богам, каб там кармілі яе тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён.

Тут мудрасць. Хто мае розум, няхай палічыць лік звера; бо гэта лік чалавека; і яго лік — шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter