Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ЛЮД — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «люд» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім.

ЛЮД

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Убачыўшы люд, Ён узышо́ў на гару; і калі сеў, прыступíлі да Яго вучні Яго.

А калі прыйшоў Іісус у дом начальніка і ўбачыў музы́каў з жалейкамі і збянтэ́жаны люд,

І калі дэман быў вы́гнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючы́ся, казаў: ніколі такога не здара́лася ў Ізра́ілі.

І здзіўляўся ўвесь люд і казаў: ці не гэта Хрыстос, Сын Давідаў?

І сабра́лася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і сеў; а ўвесь люд стаяў на беразе.

І, пачуўшы, Іісус адплыў адтуль на лодцы ў пустэ́льнае ме́сца адзін; а люд, прачуўшы, пайшоў за Ім пе́шшу з гарадоў.

І прасіў Яго ўвесь люд кра́ю Гадары́нскага адысцí ад іх, бо стра́хам вялікім былí яны ахо́плены. І Ён, увайшоўшы ў лодку, вярнуўся.

Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлíкі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю.

Люд жа, уба́чыўшы, што зрабіў Павел, узвы́сіў свой голас, кажучы па-лікаонску: багí ў вобразе чалаве́чым сышлí да нас.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter