Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

МАЛІТВА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «малітва» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛІТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але Ангел сказаў яму: не бойся, Заха́рыя, бо пачу́та малітва твая, і жонка твая Елісавета наро́дзіць табе сына, і назавеш яго íмем Іаан,

і сказаў: «Карнілій! пачу́та малітва твая, і мíласціны твае ўспамяну́ты перад Богам;

і малітва веры ўрату́е хворага, і пады́ме яго Гасподзь; і калі ён учынíў грахі, то бу́дуць праба́чаны яму́.

Прызнава́йцеся адзін аднаму ў правíннасцях і малíцеся адзін за аднаго, каб вам ацалíцца: многае можа моцная малітва пра́веднага.

Браты́! жада́нне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраільця́н — каб яны спасліся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter