Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ВЫ́ДАСЦЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «вы́дасць» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, каталіцкім, Клышкi.

ВЫ́ДАСЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вы́дасць брат брата на смерць, і бацька — дзіця; і паўста́нуць дзеці на бацькоў і заб’юць іх.

І, калі яны елі, сказаў: праўду кажу вам, што адзін з вас вы́дасць Мяне.

А Ён сказаў у адказ: хто апусціў са Мною руку́ ў блю́да, той вы́дасць Мяне.

І вы́дасць брат брата на смерць, і ба́цька — дзіця́, і паўста́нуць дзеці на бацькоў, і заб’юць іх.

І калі ўзляжа́лі яны і елі, сказаў Іісус: праўду кажу вам, адзін з вас, які есць са Мною, вы́дасць Мяне.

і ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасвятара́мі і начальнікамі, як ён ім вы́дасць Яго.

але ёсць сяро́д вас некато́рыя, што не веруюць. Бо ведаў ад пачатку Іісус, хто няве́руючыя і хто вы́дасць Яго,

Ён ведаў, хто вы́дасць Яго, таму і сказаў: не ўсе вы чыстыя.

Сказаўшы гэта, Іісус узру́шыўся духам, і засве́дчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас вы́дасць Мяне!

Агляну́ўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань, якога любіў Іісус і які на вячэ́ры, прыхілíўшыся да грудзе́й Яго, сказаў: Госпадзі! хто вы́дасць Цябе?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter