Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

МАГУТНАСЬЦЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Магутнасьць» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

МАГУТНАСЬЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Узьніміся, Ягова, у Тваёй сіле! Апяём і праславім магутнасьць Тваю!

Ня забівай іх, каб (і) народ мой ня забыў гэтае. Праз Магутнасьць Тваю пакінь іх блукаць і кінь іх долу, Госпад мой, шчыт наш.

А я, я буду сьпяваць пра Тваю Магутнасьць і раніцай буду ўрачыста славіць Тваю Міласэрнасьць, бо Ты ёсьць для мяне высокая крэпасьць і мейсца прытулку ў дзень маёй бяды.

З Богам мы выявім магутнасьць, і Ён растопча нашых прыгнятальнікаў.

Дайце Богу сілу. Ве́ліч Ягоная над Ізраэлям, і магутнасьць Ягоная ў аблоках.

І да старасьці, і да сівíзны, Божа, ня пакідай мяне, пакуль абвяшчу (сілу) Рукі Тваёй (гэтаму) роду, усім, хто (яшчэ) прыйдзе, Тваю магутнасьць.

Ты Бог, Які чыніць Цуды. Ты выявіў магутнасьць Тваю сярод народаў.

мы ня схава́ем ад сыноў іхных, абвяшчаючы будучаму пакаленьню славу Яговы і магутнасьць Ягоную, і Ягоныя Цуды, якія Ён учыніў.

Веліч і Прыгажосьць перад Абліччам Ягоным, Магутнасьць і Раскоша ў Сьвятыні Ягонай.

Але Ён выратаваў іх дзеля Імені Свайго, каб абвясьціць Магутнасьць Сваю.

З Богам мы выявім магутнасьць, і Ён растопча нашых прыгнятальнікаў.

Хай апавядаюць яны аб Славе Валадарства Твайго і распавядаюць пра Магутнасьць Тваю,

Калі Бог нават хочачы паказаць гнеў і выявіць магутнасьць Сваю, (але ўсё-такі) сьцярпеў зь вялікім доўгацярпеньнем пасудзіны гневу, прыгатаваныя на пагібель,

якія гаварылі голасам моцным: годзен Ягняк ахвярна забіты прыняць сілу і скарб (багацьце), і мудрасьць, і магутнасьць, і чэсьць, і славу, і багаслаўленьне.

кажучы: Амін! Багаслаўленьне і слава, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і сіла, і магутнасьць Богу нашаму ў вяках вякоў. Амін.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter