Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АБРАКАНАЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «абраканае» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

АБРАКАНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але ня ў вусіх такое веданьне: некатрыя із сумленьням што да балваноў, дагэтуль ядуць, як абраканае балваном, і сумленьне іхнае, будучы млявым, брудзяніцца.

Бо калі хто-колечы абача, што ты, маючы веданьне, сядзіш за сталом у доме балваноў, дык сумленьне ягонае, як кволага, ці не захоце яго есьці абраканае балвану?

Што я кажу? Ці тое, што балван ё што-колечы, або абраканае балваном знача што-колечы?

Але калі хто скажа вам: «Гэта балваном абраканае»; дык ня ежча дзеля таго, хто азнайміў вам, і дзеля сумленьня. (Бо зямля Спадарова, і паўніня яе).

Але маю крыху супроці цябе, што ты маеш тых, што дзяржацца навукі Валаамовае, каторы вучыў Валака пастанавіць пасадку перад сынамі Ізраелявымі — есьці абраканае балваном і бязуліць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter