Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АБЯРНУЛАСЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «абярнулася» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

АБЯРНУЛАСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. І падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў;

І наказалі каралю Ягіпецкаму, што люд — уцёк; і абярнулася сэрца Фараонава і слугаў ягоных супроці люду гэтага, і яны сказалі: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраелцаў, каб не рабілі нам?»

І абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага.

І агледзе яго сьвятар, і калі болька абярнулася ў белае, дык абесьце сьвятар хворага, што ён чысты.

Каб гэтак зьвярнулася ўсілства за семдзясят Ерувааленкаў, і кроў іх абярнулася на Авімелеха, брата іхнага, каторы забіў іх, і на спадароў Сыхемскіх, каторыя ўмацавалі рукі ягоныя забіць братоў сваіх.

Абярнулася ў жалобу гарпа мая, і жалейка мая — у голас плачучых.

Каб яна абярнулася, як гліна пад пячацяй, сталася, як адзецьце;

Бо дзень і ноч цяжарыла над імною рука Твая, абярнулася вогкасьць мая ў летны сухмень. Сэля.

Сэрца мае трывожыцца; я спалохаўшыся; вечар, радасьць мая, абярнулася імне ў страх.

Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад і бача, што стаіць Ісус, але ня ведала, што гэта быў Ісус.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter