Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АДЗЯРЖАЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «адзяржаліся» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

АДЗЯРЖАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І цялежкі прышлі на поле Ігошуі Вефшэмішаніна, і адзяржаліся там; і быў там вялікі камень, і пасеклі на дровы дзерва цялежкаў, а каровы абраклі на ўсепаленьне СПАДАРУ.

І прышлі дзяцюкі Давідавы, і казалі Навалу ад Давіда, подле ўсіх словаў гэтых, і адзяржаліся.

І пайшоў Давід сам а шасьцьсот мужоў, былых ізь ім; і прышлі да цур’я Весор, а засталыя адзяржаліся там.

І гнаўся Давід сам а чатырыста чалавекаў; дзьвесьце ж чалавекаў адзяржаліся, бо, прыстаўшы, не маглі перайсьці цур’я Весорскага.

І вьшаў кароль а ўвесь люд пехатой, і адзяржаліся ў Беф-Мерхаку.

І я чакаў, бо яны ня гукалі, бо яны адзяржаліся й не адказалі болей.

Уцякаючыя адзяржаліся з высіленьня пад сьценям Гэшбону, бо вышла цяпло з Гэшбону й поламя з пасярод Сыгону, і пажарэць бакі Моававы й цемя сыноў вераску.

Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае.

І, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных перанялі Яго, каторыя адзяржаліся воддаль.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter