І хай нішто ня прыліпне да рукі твае з аканаванага, каб адвярнуў СПАДАР гіж гневу Свайго, і зрабіў табе міласэрдзе, і зьмілаваўся над табою, і размнажыў цябе, як прысягаў айцом тваім,
І выступілі сынове Ізраелявы выступам супроці аканаваньня. Ахан, сын Хармы, сына Заўда Заранка з плямені Юдзінага, узяў з аканаванага, і ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на сыноў Ізраеля.
Ізграшыў Ізраель, і таксама выступілі яны із змовы Мае, каторую Я расказаў ім; і таксама ўзялі з аканаванага, і таксама ўкралі, і таксама стаілі, і таксама палажылі памеж свайго судзьдзя.
І не маглі сынове Ізраелявы вытрываць перад варагамі сваімі й абярнуліся завыйкам да варагоў сваіх, бо яны былі аканаваныя; ня буду болей з вамі, калі ня выгубіце аканаванага з пасярод вас.
Устань, пасьвяці люд і скажы: "Пасьвяціцеся назаўтрае, бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Аканаванае сярод цябе, Ізраелю; ты ня можаш вытрываць перад варагамі сваімі, пакуль не аддаліш аканаванага з пасярода вас’.
Ці не Ахан Зэражонак выступіў выступам узглядам аканаванага, а на ўвесь збор Ізраельскі быў гнеў? І не адзін ён памер за свае бяспраўе!"»
І ўзяў люд із здабытку, з драбнога й буйнога статку, першае з аканаванага, на абраканьні СПАДАРУ, Богу твайму, у Ґілґале».
І ён сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты выпусьціў з рукі чалавека, аканаванага Імною, дык будзе душа твая за душу ягоную і люд твой за ягоны люд"».