Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АКАНАВАЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «аканаваў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

АКАНАВАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А Ігошуа не апушчаў рукі свае, каторую ён выцягнуў ізь дзідаю, пакуль не аканаваў усіх жыхараў Гаю.

І было, як пачуў Адонісэдэк, кароль Ерузалімскі, што перамог Ігошуа Гай і аканаваў яго, — як ён зрабіў Ерыхону а каралю яго, так ён зрабіў Гаю а каралю яго, — і як зрабілі мір жыхары Гівеону з Ізраелям і засталіся сярод іх;

І Макед зваяваў Ігошуа таго самага дня, зразіў лязом мяча яго а караля ягонага, і аканаваў іх і ўсі душы, што ў ім; не пакінуў астачы. І ўчыніў з каралём Македзкім, як учыніў з каралём Ерыхонскім.

І зваявалі яго таго ж дня, і зразілі яго лязом мяча, і ўсю душу, што была ў ім таго дня, аканаваў ён, подле ўсёга, як зрабіў Лахісу.

І зваявалі яго, і зразілі яго лязом мяча, і караля ягонага, і ўсі месты ягоныя, і ўсю душу ў ім; не пакінуў астачы, подле ўсёга, як учыніў ён ізь Еґлонам: аканаваў яго а ўсю душу, што ў ім.

І зразіў Ігошуа ўсю зямлю гаравую а паўднявую а нізіну а зямлю падгорную, і ўсіх каралёў іхных; не пакінуў астачы, і ўсю душу аканаваў, як расказаў СПАДАР, Бог Ізраеляў.

І прышоў Ігошуа таго часу, і выкараніў Енакімоў з гары, з Гэўрону, з Дэвіру, з Анаву, і з усялякае гары Юдзінае, і з усяе гары Ізраелявае; зь местамі іхнымі аканаваў Ігошуа.

І схапілі Аґаґа, караля Амалікавага, жывога, а ўвесь люд чыста аканаваў лязом мяча.

І сказаў Саўла Самуйлу: «Я ж паслухаў голасу СПАДАРОВАГА, і пайшоў у дарогу, куды паслаў мяне СПАДАР, і прывёў Аґаґа, караля Амаліцкага, Амаліка ж аканаваў;

Бо абурэньне СПАДАРА на ўсі народы, і палкі гнеў Ягоны на ўсі войскі іхныя: Ён аканаваў іх, аддаў іх на зарэз.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter