Вярблюдзіцаў соючых ізь вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак, валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць, асьлянят дзесяць.
І айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу.
І зьгінулі асліцы ў Кіша, айца Саўлавага, і сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі ж із сабою аднаго зь дзяцюкоў і ўстань, пайдзі, пашукай асьліцаў».
І як ты цяпер пойдзеш ад мяне, то стрэнеш двух чалавекаў ля гробу Рахелінага, у зямлі Веняміновай, у Цэлцазе, і яны скажуць табе: "Знайшліся асьліцы, каторых ты хадзіў шукаць, і вось, айцец твой пакінуў справу асьліцаў і парушаецца праз вас, кажучы: ’Што я зраблю із сынам сваім?’"
І сказаў дзядзька Саўлаў яму а дзяцюку ягонаму: «Куды вы хадзілі?» Ён сказаў: «Шукаць асьліцаў, але, бачачы, што няма, то зайшліся да Самуйлы».
І гукнула мужа свайго, і сказала: «Прышлі імне аднаго зь дзяцюкоў і адну з асьліцаў; я пабаржджу да чалавека Божага й зьвярнуся».
І было ў яго драбнога статку сем тысячаў, тры тысячы вярблюдоў, пяцьсот пар валоў а пяцьсот асьліцаў, і вельмі шмат чэлядзі: і быў чалавек гэты вялікшы за ўсіх сыноў усходу.
І дабраславіў Бог апошнія дні Ёвавы болей, чымся пярэднія: у яго было чатырнанцаць тысячаў драбнога статку, шэсьць тысячаў вярблюдоў, тысяча пар валоў і тысяча асьліцаў.