Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

КОЛА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «кола» сустракаецца 13 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi.

КОЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Пад аблямаваньнямі былі чатыры колы, і восі колаў у падстаноўках; увышкі кажнае кола — паўтара локця.

Расьцяруша нягодных кароль мудры і аберне на іх малацьбянае кола.

Аж пакуль срэбны ланцуг ня скволее, і залатая чара не патрышчыцца, і жбан не разаб’ецца ля жарала, і ня зломіцца кола ў студні.

Бо кропу не малоцяць малацьбяным молатам ані качаюць кола цялежак па кміне, але кроп абіваюць прутком, а кмін — цэпам.

І як я глядзеў на жывыя стварэньне абачыў адно кола на зямлі каля жывых стварэньняў у чатырох выглядаў іх.

Што да выгляду колаў, то падобныя да колеру бэрылу, і падобнасьць адна ў вусіх чатырох; і выгляд іх і выраб іх, быццам было кола ў сярэдзіне кола.

І сталася, як Ён расказаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, кажучы: «Вазьмі цяпла з памеж колаў, з памеж херуваў», што той увыйшоў і стаў ля кола,

І я глядзеў, і вось, чатыры колы ля херуваў, адно кола ля аднаго херува, і другое кола ля другога херува, і выгляд колаў — як колер каменя топазу.

І падобнасьць адна ў вусіх чатырох, быццам кола было сярод кола.

язык — агонь, сьвет несправядлівасьці; язык так пастаноўлены памеж арґанаў нашых, што брудзяне ўсе цела і запаляе кола прыроды, запаляны агнём пекляным.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
КОЛАМ →