І перайшоў Ігошуа а ўвесь Ізраель ізь ім із Македу да Ліўны, і ваяваў зь Ліўнаю.
І аддаў СІІАДАР Лахіс у рукі Ізраеля, і зваяваў яго назаўтрае, і зразіў яго лязом мяча і ўсю душу, што ў ім, подле ўсёга, як учыніў зь Ліўнаю.
І зваяваў яго, і караля ягонага, і ўсі месты ягоныя, і зразілі іх лязом мяча, і аканавалі ўсю душу, што ў ім; не засталося астачы. Як учыніў із Гэўронам а каралём ягоным, і як учыніў ізь Ліўнаю а каралём ейным, так учыніў із Дэвірам а каралём ягоным.
І зьвярнуўся галоўны над напіткамі, і знайшоў караля Асырскага ваюючага зь Ліўнаю, бо ён чуў, што адступіў ад Лахішу.
І зьвярнуўся Рабшак, і знайшоў караля Асырскага, зь Ліўнаю ваюючага, бо ён чуў, што тый адышоў ад Лахішу.