Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЛЯВІНАЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «лявінае» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

ЛЯВІНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І зьвярнуўся за колькі дзён, каб узяць яе, і зайшоўся паглядзець здыхаты лявінае, і вось, рой пшчолаў у трупе лявіным і мёд.

Тады й найадважнейшы, у каторага сэрца, як сэрца лявінае, чыста скволее; бо ўвесь Ізраель ведае, які харобры ацец твой і мужныя тыя, што зь ім.

Равеньне іхнае, як лявінае; яны будуць раўсьці, як левяняты; але, яны будуць выць, і схопяць здабытак, і ўцячэць, і ніхто ня вывальне.

Тады кароль устаў золкам і хапліва пашоў да лявінае ямы.

Гэтак кажа СПАДАР: «Як пастух ратуе зь ляпы лявінае дзьве галёнкі альбо кавалак вуха, так будуць уратаваны сынове Ізраелявы, што жывуць у Самары ў куце ложка і ў Дамашку на пасьцелі.

Але Спадар стаяў ля мяне і даў імне змогу, каб перазь мяне агалашэньне было поўна зроблена, і ўсі народы пачулі; і я быў вывальнены зь лявінае ляпы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter