Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НАСУПРОЦІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «насупроці» сустракаецца 37 разоў у 35 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

НАСУПРОЦІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: «Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці». І села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала.

Насупроці аблямаваньня маюць быць колцы як месцы нашулкам насіць імі стол.

«Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрбамі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць.

І сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: «Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся».

І прабывалі мы ў даліне, насупроці Веф-Пеору.

А насупроці ты абачыш зямлю, але туды ня ўвыйдзеш, у зямлю, каторую Я даю сыном Ізраелявым».

І крыкнуў люд, і трубілі ў трубы. І было, як пачуў люд голас трубы, і крыкнуў люд вялікім крыкам; упала сьцяна пад сябе, і ўзышоў люд да места, кажны насупроці свайго, і зваявалі места.

І адвярнуўся ад яго насупроці другога, і сказаў подле слова гэтага, і адказаў яму люд словам, як уперад.

І папытаўся Давід у СПАДАРА, і Ён сказаў: «Ня ўзыходзь наўпярэймы ім, а зайдзі ім адзаду, і прыйдзеш да іх насупроці тутавых дзерваў.

І пасадзіце двух сыноў веляла насупроці яго, каторыя сьветчылі б на яго, кажучы: "Ты блявузґаў на Бога а караля"; і потым вывядзіце яго, і ўкамянуйце, каб ён памер».

І прышлі два сыны веляла, і селі насупроці яго, і сьветчылі на яго, на Навофа перад людам, кажучы: «Навоф блявузґаў на Бога а на караля». І вывялі яго за места, і ўкаменавалі, і ён памер.

Пяцьдзясят чалавекаў із сыноў прароцкіх пайшлі й сталі насупроці здалеку; а яны абодва стаялі ля Ердану.

І абачылі яго сыны прароцкія, каторыя ў Ерыхоне, з насупроці, і сказалі: «Супачыў дух Ільлін на Елісэю». І пайшлі наўпярэймы яму, і пакланіліся яму аж да зямлі.

І ўсталі яны нараніцы, і сонца зьзяла над водамі, і здаваліся Моаўлянам насупроці іх воды чырвоныя, як кроў.

І паехала, і прыехала да чалавека Божага, на гару Карміл. І як абачыў чалавек Божы яе насупроці сябе, то сказаў паслугачаму свайму Ґігазу: «Вось, Шунямлянка тая;

Сынове Ґадовы жылі насупроці іх ў зямлі Вашанскай аж да Салехі:

А Міклоф нарадзіў Шымея. І яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерузаліме, насупроці іх.

Але бітва таго дня павялічылася; і кароль Ізраельскі стаяў на цялежках насупроці Арамлян аж да вечара, і памер заходам сонца.

І ўсталі некаторыя з галоў сыноў Яхрэмавых: Азара Ёгананенак, Берэха Мешылемофенак а Гэзэка Шалумёнак а Амаса Гадлаёнак насупроці йдучых із вайны,

А ля яго правіў Езэр Ешуаёнак, князь Міцпы, на іншай дзялёнцы, насупроці выхаду да збройні на рагу.

Палал Узаёнак насупроці кута а вежы, што высуваецца ад вышняга дому каралеўскага, каторая ля вязьнічнага панадворку. За ім Педая Парашонак.

Нефінеі ж, каторыя жылі ўв Офеле, — насупроці Вадзяное брамы на ўсход і аж да высуненае вежы.

За імі правілі Фекойцы, на іншай дзялёнцы, ад месца насупроці вялікае высуненае вежы аж да сьцяны Офела.

І галавы Левітаў: Гашава, Шэрэва а Ешуа Кадмеленак із братамі сваімі насупроці іх, выхваляць а дзякаваць, подле расказаньня Давіда, чалавека Божага, варта супроці варты.

Ля брамы Жарала, што была насупроці іх, яны ўзышлі па ўступцох места Давідавага, на сьцяну звыш дому Давідавага вядучых, аж да Вадзяное брамы на ўсход.

І другі груд выхваляючых ішоў насупроці іх, і за імі я і палавіца люду па сьцяне ад Печнае вежы аж да шырокае сьцяны,

Ты гатуеш перад імною стол насупроці праціўнікаў маіх; намасьціў алеям галаву маю, мая чара паўнюсенькая.

Насупроці току дваццацёх локцяў, што належыў да нутранога панадворку, і насупроці масткоў, каторыя належылі да навоннага панадворку, быў калідор супроці калідору ў трох пятрах.

Але як люд гэтае зямлі прыйдзе перад СПАДАРА ў вурочыстыя поры, то тый, што ўходзе пераз паўночную браму кланяцца, мае выйсьці пераз браму паўднявую, а тый, што ўходзе пераз паўднявую браму, мае выйсьці пераз браму паўночную, — ніхто ня мае выходзіць пераз тую браму, пераз каторую ўвыйшоў, але мае выйсьці насупроці яе.

І заходняю стараною будзе вялікае мора ад граніцы аж да насупроці ўходу да Гамаф; гэта заходняя старана.

Тае самае гадзіны зьявіліся палцы рукі людзкое й пісалі насупроці сьветача на тынку сьцяны каралеўскага палацу, і кароль бачыў часьць рукі, што пісала.

Таго дня, як ты стаяў насупроці, дня, як чужаземцы забралі ў палон маемасьць ягоную, і чужыя ўвыйшлі брамамі ягонымі і на Ерузалім кідалі на жэрабя, то й ты быў як адзін ізь іх.

І сотнік, што стаяў насупроці Яго, абачыўшы, што Ён, так загука ўшы, выпусьціў дух, сказаў: «Запраўды чалавек гэты быў Сын Божы».

І прышлі да краіны Ґадарынскае, каторая насупроці Ґалілеі.

Кажучы: «Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
НАСЫП →