І гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.
І адказаў Ігошуа Нунянок, служэц Масеяў, адзін із абраных ягоных, і сказаў: «Спадару мой Масею, забарані ім».
З плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок,
І Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае,
А Ігошуа Нунянок а Калеў Ефунёнак жылі з тых мужоў, што хадзілі выглядаць зямлю.
«Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок;
Ігошуа Нунянок, каторы стаіць перад табою, ён увыйдзе туды; яго ўмацуй, бо ён умагчыме Ізраелю адзяржаць яе на спадак.
І прышоў Масей, і гукаў усі словы песьні гэтае ў вушы люду, ён а Гошуа Нунянок.
І Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Ізраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею.
І паслаў Ігошуа Нунянок цішком із Сытыму двух мужоў узьведнікаў, кажучы: «Пайдзіце, выглядзіце зямлю а Ерыхон». І пайшлі, прышлі да дому жонкі бязулі, а імя яе Рагаў, і ляглі там.
І пагукаў Ігошуа Нунянок сьвятароў, і сказаў ім: «Нясіце скрыню змовы, і сямёх сьвятароў хай нясуць сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю СПАДАРОВАЙ».
І во што спала сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай, што падзялілі ім на спадак Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок а галавы айцоў плямені сыноў Ізраелявых.
Гэта спадкі, каторыя раздалі на спадкі плямёнам сыноў Ізраелявых Елеазар, Ігошуа Нунянок а галавы айцоў, жэрабям у Шыле, перад відам СПАДАРОВЫМ, ля ўходу будану збору. І скончылі дзяльню зямлі.
І сталася просьле гэтага, што памер Ігошуа Нунянок, слуга СПАДАРОЎ, сту дзесяцёх год.
І памер Ігошуа Нунянок, слуга СПАДАРОЎ, сту дзесяцёх год,