Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

РАДАВАЎСЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «радаваўся» сустракаецца 6 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РАДАВАЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І радаваўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян.

І будзе, што як радаваўся СПАДАР із вас, робячы вам дабро й множачы вас, так будзе радавацца СПАДАР із вас, губячы вас а нішчачы вас, і вырваны будзеце ізь зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе.

І перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радавацца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радаваўся з айцоў тваіх,

І люд радаваўся, бо яны абракалі ахвотна, бо із супоўным сэрцам яны абракалі СПАДАРУ; і Давід кароль таксама радаваўся вялікаю радасьцю.

І дваццаць трэйцяга дня сёмага месяца адпусьцілі люд да буданоў іхных, каторы радаваўся а весяліўся ў сэрцу з дабра, якое ўчыніў СПАДАР Давіду а Салямону а Ізраелю, люду Свайму.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter