І зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Гормы.
І забілі зь іх людзі Гаю да трыццаць шасьцёх чалавекаў, і гналіся за імі ад брамы аж да Сэварым, і разьбілі іх на схоне гары; і растаяла сэрца люду, і сталася, як вада.
І прышоў Ґедэон а сту чалавекаў ізь ім да краю табару пры пачатку сярэдняе старожы, яны ж якраз станавілі варты, і затрубілі ў рагі, і разьбілі жбаны, што мелі ў руках сваіх.
І затрубілі тры аддзелы ў рагі, і разьбілі жбаны, і дзяржалі ў левай руццэ сваёй палаючыя сьветачы, а ў правай руццэ рагі, каб трубіць, і крычэлі: «Меч СПАДАРОЎ а Ґедэонаў!»
І разьбілі асобку Ваала, і разьбілі дом Ваала, і зрабілі зь яго месца нечысьцяў дагэтуль.
І прышоў увесь люд зямлі да дому Вааловага, і разбурылі яго, аброчнікі ягоныя а абразы ягоныя чыста разьбілі, і Матфана, сьвятара Вааловага, забілі перад аброчнікам. І прызначыў сьвятар ураднікаў над домам СПАДАРОВЫМ.
І ўвесь люд пайшоў да дому Вааловага, і зламіў яго, і аброчнікі а абразы яго разьбілі, і забіў Матфана, сьвятара Вааловага, перад аброчнікамі.
Бо Едомляне й яшчэ прыходзілі, і разьбілі ў Юдэі, і ўзялі ў палон.
І, як усе гэта скончылася, вышлі ўсі Ізраяляне, што былі ў местах Юдэйскіх, да ўсіх местаў Юдэйскіх, і разьбілі асобкі, высеклі гаі, і разбурылі ўзвышшы а аброчнікі ў вусёй Юдэі і ў зямлі Веняміновай, Яхрэмавай а Манасавай, аж да канца. І зьвярнуліся ўсі сынове Ізраелявы кажны да дзяржавы свае, да места свайго.
Бо хоць бы вы разьбілі ўсе войска хальдэйскае, што ваюе з вамі, і засталіся раненыя з памеж іх, яны ўсталі б кажны з будану свайго і спалілі б гэтае места цяплом"».