І не прывядзець да ўходу будану збору падараваць дар СПАДАРУ перад вітальняю СПАДАРОВАЙ; дык кроў палічыцца тэй людзіне: разьліла кроў, і выгубіцца людзіна тая зь люду свайго.
І зьберліся супроці Масея а Аарона, і сказалі ім: «Досыць вам; увесь збор, усі сьвятыя, і сярод іх СПАДАР. Чаму ж вы ўзьнімаецеся над грамадою СПАДАРОВАЙ?»
І пагукаў Ігошуа Нунянок сьвятароў, і сказаў ім: «Нясіце скрыню змовы, і сямёх сьвятароў хай нясуць сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю СПАДАРОВАЙ».
І сказаў люду: «Перайдзіце й кружыняйце навокал места; узброеныя ж хай пярэйдуць перад скрыняю СПАДАРОВАЙ».
І сямёх сьвятароў, што несьлі сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю СПАДАРОВАЙ, ішлі а йшлі й трубілі ў трубы; і ўзброеныя йшлі сьпераду іх, а йдучыя ззаду йшлі за скрыняю СПАДАРОВАЙ, і йдучы трубілі ў трубы.
І разьдзер Ігошуа адзецьці свае, і паў відам сваім на зямлю перад скрыняю СПАДАРОВАЙ, і ляжаў аж да вечара ён а старцы Ізраелявы, і пасыпалі пылам галавы свае.
І сьветач Божы яшчэ ня згас, і Самуйла ляжаў у сьвятыні СПАДАРОВАЙ, ідзе скрыня Божая.
І лякаўся Давід таго дня СПАДАРА, і сказаў: «Як увыйсьці да мяне скрыні СПАДАРОВАЙ?»
З Гэўронічаў: Гашава а браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраелям на гэтым баку Ёрдану, на захад, у вусялякай рабоце СПАДАРОВАЙ і службе каралеўскай.
І вось, Амара, найвышшы сьвятар, над вамі ў кажнай справе СПАДАРОВАЙ, а Зэвада Ізмайлёнак, дзяржаўца дому Юдзінага, да ўсіх справаў каралеўскіх, таксама Левіты ўраднікі ў вас. Мацуйцеся а дзейце, і СПАДАР будзе з добрым».
Доме Якаваў! Прыйдзіце й пайдзіма ў сьвятліні СПАДАРОВАЙ!
І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьнікамі сваімі.
Шукайце й прачытайце ў кнізе СПАДАРОВАЙ, што ні воднага зь іх ня будзе не ставаць, ні водзін ня будзе без таварышкі; бо вусны СПАДАРОВЫ далі загады, і Дух Ягоны зьбер іх.
І будзеш вянком пазору ў руццэ СПАДАРОВАЙ і каралеўскаю дыядэмаю — на далані Бога свайго.
Бабілён быў залатою чараю ў руццэ СПАДАРОВАЙ, з каторае ўпілася ўся зямля: народы пілі зь яе віно, ад гэтага народы ад розуму адышлі.
Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай?
Ня будуць яны жыць на зямлі СПАДАРОВАЙ, але Яхрэм зьвернецца да Ягіпту і будзе есьці нячыстае ўв Асыры.
Цэрквы тады па ўсёй Юдэі а Ґалілеі а Самары мелі супакой, будучы навучаныя і ходзячы ў боязьні Спадаровай; і пацяшэньням Духа Сьвятога мнажыліся.
Дык, браты мае любовыя, будзьце моцныя, непахісныя, збыткуйце ў працы Спадаровай заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарма ў Спадару.
І, бацькі не квяліце дзяцей сваіх да гневу, але гадуйце іх у зыру а навуццы Спадаровай.