Як Езра маліўся й як ён спавядаўся, плачучы а прыпадаючы перад домам Божым, зьберлася да яго з усёга Ізраеля вялізарная грамада мужчын а жанок а дзяцей, бо люд плачма плакаў.
І пакуль я гукаў а маліўся, і спавядаўся з грэху свайго а з грэху люду свайго, і пакладаў мальбу сваю перад СПАДАРОМ, Богам сваім, за сьвятую гару Бога свайго, —
І маліўся СПАДАРУ, Богу свайму, і спавядаўся, і сказаў: «Малю, Спадару, БОЖА вялікі а страшны, што заховуеш змову а міласэрдзе да тых, што любяць Цябе, і дзяржаць расказаньні Твае!