Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СЬВЕТАЧ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «сьветач» сустракаецца 38 разоў у 35 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

СЬВЕТАЧ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго.

І пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.

І кажы сыном Ізраелявым, і возьмуць табе алівы з аліўкаў, чыстае, таўчонае, на сьвячэньне, каб гарэў сьветач штачасна.

І стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня,

І сьветач да сьвяценьня із судзінамі яго, і лянпы яго, і аліву да сьвяценьня,

І зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго.

Сьветач чысты, лянпы яго, лянпы разьмешчаныя, і ўсе судзьдзе яго, і аліву да сьвячэньня,

І ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго;

І пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні.

«Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач.

І старожа іхная — скрыня а стол а сьветач а аброчнікі а сьвятое судзьдзе, каторага ўжываюць да службы, а запона а ўсе служэньне яе.

І возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім;

І во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.

І сьветач Божы яшчэ ня згас, і Самуйла ляжаў у сьвятыні СПАДАРОВАЙ, ідзе скрыня Божая.

Але яму памог Авішай Цэруёнак, і паразіў Пілішчаніна, і зрабіў яму сьмерць. Тады прысяглі яму людзі Давідавы, кажучы: «Наперад ня выйдзеш ты з намі на вайну, каб ня згас сьветач Ізраеля».

Ты, СПАДАРУ, сьветач мой; і СПАДАР асьвячае цемнь Маю.

А сыну ягонаму дам адно плямя, каб быў сьветач Давіда, слугі Майго, усі дні перад відам Маім, у Ерузаліме, месьце, каторае Я абраў, каб палажыць там імя Свае.

Але дзеля Давіда СПАДАР, Бог ягоны, даў яму сьветач у Ерузаліме, узьвёўшы сына ягонага просьле яго і ўмацаваўшы Ерузалім;

Калі ласка, зрабіма яму невялічкі пакой над сьцяною, і пастановім там ложак а стол а седава а сьветач; і як ён будзе прыходзіць да нас, хай заходзіцца туды».

Ня зычыў, адылі, СПАДАР згубіць Юду, дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьветач у дзяцёх ягоных на ўсі часы.

Таксама вагою на залатыя сьветачы й на іх лянпы залатыя вагою, на кажны сьветач а на лянпы яго, і на сьветачы срэбра вагою, на сьветач а на лянпы яго, подле службы кажнага роду сьветача.

І кадзяць яны СПАДАРУ, абракаюць усепаленьні кажнае раніцы й кажнага вечара й пахнючае кадзіла, і выкладаюць хлеб на чыстым стале, і залаты сьветач а лянпы, каб гарэлі кажнага вечара; бо мы дзяржым загаду СПАДАРА, Бога свайго, а вы пакінулі Яго.

Не хацеў, адылі, СПАДАР выгубіць дому Давідавага дзеля змовы, каторую ўчыніў із Давідам, і затым што абяцаў даць сьветач яму а сыном ягоным на ўсі часы.

Подле думак седзячага ў супакою, пагрэбаваны палаючы сьветач, прыгатаваны тым, што коўзаюцца нагамі.

Сьвятло сьцямнее ў будане ягоным, і сьветач над ім пагасьне.

Як часта сьветач нягодных гасьне, і прыходзе на іх бяда іхная, што болі Ён выдзяляе ім у гневе Сваім?

Калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавою маёю, і я пры сьвятле яго хадзіў сярод цемні.

Бо расказаньне — сьветач, а права — сьвятліня, дарога жыцьця — казьнераньне,

Хто клінець айца свайго альбо маці сваю, сьветач таго згасьне сярод глыбокае цемры.

Цеме, што тавар ейны добры; ня гасьне ночы сьветач ейны.

Дзеля Сыёну ня змоўкну і дзеля Ерузаліму не супакоюся, пакуль справядлівасьць яго ня выйдзе як бліск, і спасеньне яго не загарыцца як падаючы сьветач.

І сказаў імне: «Што бачыш ты?» І я сказаў: «Бачу, і во сьветач увесь із золата з чараю на версе, і сем лянпаў на ім, і сем рулькаў да сямёх лянпаў, што на версе яго.

Бо зроблена была вітальня першая, у каторай сьветач а стол а пакладаньне букаткаў, каторая завецца «Сьвятое».

Дык успомні, скуль ты спаў, і пакайся, і чыні першыя ўчынкі; а калі не, уборзьдзе прыйду да цябе і скрану сьветач ізь месца яго, хіба пакаешся.

І места не патрабуе сонца ані месяца, каб асьвячаць сябе; бо слава Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны — Баранчык.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter