І яны зьберліся, і ўзышлі пяцёх каралёў Аморэйскіх: кароль Ерузалімскі, кароль Гэўронскі, кароль Ярмуфскі, кароль Лахіскі, кароль Еґлонскі, яны а ўсі табары іхныя, і разьлягліся табарам ля Гівеону, і ваявалі зь імі.
І перайшоў Ігошуа а ўвесь Ізраель ізь ім із Лахісу да Еґлону, і разьлягліся ля яго табарам, і ваявалі зь ім.
І ўзышоў Ігошуа а ўвесь Ізраель ізь ім ізь Еґлону да Гэўрону, і ваявалі зь ім.
І ад іх вышла граніца сыноў Дановых. І ўзышлі сынове Дановы, і ваявалі ізь Лешэмам, і зваявалі яго, і зразілі яго лязом мяча, і адзяржалі яго на спадак, і асяліліся ў ім, і назвалі Лешэм Данам подле імені Дана, айца свайго.
І прывёў Я вас да зямлі Аморэяў, што жылі за Ёрданом; і яны ваявалі з вамі; і даў Я іх у рукі вашы, і вы адзяржалі на спадак зямлю іхную, і Я выгубіў іх перад вамі.
І вы перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ерыхону. І ваявалі з вамі спадары Ерыхону, Аморэй а Ферэзэй, Канаанянін а Гэціч а Ґерґесэй а Гэвей а Евусэй; але Я аддаў іх у рукі вашы.
І знайшлі яны Адоні-Везэка ў Везэку, і ваявалі зь ім, і паразілі Канааняніна а Ферэзэя.
І ваявалі сынове Юдзіны супроці Ерузаліму, і ўзялі яго, і зразілі яго лязом мяча, і места аканавалі цяплу.
Прышлі каралі, ваявалі, тады ж ваявалі каралі Канаанскія ў Фаамасе ля водаў Меґідзкіх, але прыбытку срэбра ня бралі.
Зь неба ваявалі, зоры ізь сьцежкаў сваіх ваявалі із Сысэрам.
І сталася па якімсь часе, што ваявалі сынове Амонавы з Ізраелям.
І было, як ваявалі сынове Амонавы з Ізраелям, дык пайшлі старцы Ґілеадзкія ўзяць Еффага ізь зямлі Тоў,
І ваявалі Пілішчане, і разьбіты былі Ізраелцы, і ўцяклі кажны да будану свайго, і была параза вельмі вялікая, і пала Ізраелцаў трыццаць тысячаў пяхотных.
Але яны забыліся СПАДАРА, Бога свайго, і Ён аддаў іх у руку Сысэры, вайводцы Гацорскага, і ў руку Пілішчан, і ў руку караля Моаўскага, і яны ваявалі зь імі.
Саўла ж а яны а ўсі мужы Ізраельскія былі ў даліне дуба і ваявалі зь Пілішчанмі.
Пілішчане ж ваявалі з Ізраелям, і ўцяклі мужы Ізраельскія ад Пілішчан, і палі забітыя на гары Ґілвоа.
І затрубіў Ёаў у трубу, і адзяржаўся ўвесь люд, і ня гналіся балей за Ізраелянмі, і не ваявалі болей.
І вышлі людзі месцкія, і ваявалі зь Ёавам, пала колькіх зь люду, із слугаў Давідавых; і памер таксама й Ура Гэціч.
І была ўзноў вайна ў Пілішчан із Ізраелям. І зышоў Давід а служцы ягоныя зь ім, і ваявалі зь Пілішчанмі; і Давід прыстаў.
За дзён Саўлы яны ваявалі з Гаґаранамі, каторыя палі ў рукі іхныя; а яны пачалі жыць у буданох іхных, па ўсім усходзе Ґілеаду.
І ваявалі яны з Гаґаранамі, зь Етуром а Нафішом а Нодавам.
Пілішчане ваявалі з Ізраелям, і ўцякалі Ізраяляне ад Пілішчан, і падалі паражаныя на гары Ґілвоа.
І быў страх СПАДАРОЎ на ўсіх каралеўствах земляў, што навокал Юдэі, і не ваявалі зь Ясапатам.
Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае, і ўсі каралеўствы зямлі, пад уладай рукі ягонае, і ўсі люды ваявалі зь Ерузалімам і з усімі местамі яго:
Данель адказаў і сказаў: «Я відзеў у сваёй відзені ночы, і вось, чатыры вятры нябёсныя ваявалі на вялікім мору,