Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ВЫСТУПІЛІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «выступілі» сустракаецца 23 разы у 22 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ВЫСТУПІЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І выступілі сынове Ізраелявы выступам супроці аканаваньня. Ахан, сын Хармы, сына Заўда Заранка з плямені Юдзінага, узяў з аканаванага, і ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на сыноў Ізраеля.

Ізграшыў Ізраель, і таксама выступілі яны із змовы Мае, каторую Я расказаў ім; і таксама ўзялі з аканаванага, і таксама ўкралі, і таксама стаілі, і таксама палажылі памеж свайго судзьдзя.

І выступілі яны а ўсе войска іхнае зь імі, люд чысьлены, як пясок на беразе морскім множасьцяй; і коні і цялежак вельма шмат.

«Гэтак кажа ўвесь збор СПАДАРОЎ: "Што гэта за выступ, якім вы выступілі супроці Бога Ізраелявага, каб адвярнуцца, перастаць цяпер ісьці за СПАДАРОМ, збудавалі сабе аброчнік, каб збунтавацца цяпер супроці СПАДАРА?

І сказаў Фінегас Елеазаронак, сьвятар, сыном Рувінавым а сыном Ґадовым а сыном Манасавым: «Цяпер мы даведаліся, што СПАДАР сярод нас, што вы ня выступілі супроці СПАДАРА выступам гэтым; цяпер вы выбавілі сыноў Ізраелявых ад рукі СПАДАРОВАЕ».

І выступілі Ізраелцы на бітву супроці Веняміну, і зладзіліся сынове Ізраелявы на бітву супроці іх ля Ґівеы.

І вышла слова Самуйлава да ўсёга Ізраеля. І выступілі Ізраелцы супроці Пілішчан на вайну, і разьлягліся табарам ля Евен-Езэру, а Пілішчане разьлягліся ля Афеку.

І выступілі Ізраелцы зь Міцпы, і гналі Пілішчан, і білі іх аж да месца пад Веф-Карам.

І яны выступілі ў палудзень. Вен-Гадад жа ўпіўся ў буданох разам із каралямі, трыццаць двума каралямі, што памагалі яму.

І выступілі ўперад маладзёны валаскіх кіраўнікоў. І паслаў Вен-Гадад, і наказалі яму, кажучы, што людзі вышлі із Самары.

І сказаў Ёрам: «Запрагай». І запрэглі цялежкі ягоныя. І выехаў Ёрам, кароль Ізраельскі, і Агазя, кароль Юдэйскі, кажны на цялежках сваіх. І выступілі наўпярэймы Егу, і стрэліся зь ім на дзелі Навофа Ізрэеляніна.

За тое, што яны ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго, і выступілі із змовы Ягонае, з усёга, што расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ; яны і ня слухалі і не рабілі.

І выступілі сынове Амонавы, і зладзіліся на бітву ля брамы месцкае, а каралі, што прышлі, асобна ў полю.

І ўсталі яны рана нараніцы, і выступілі ў бок пустыні Фекойскае; і, як яны выступілі, стаў Ясапат і сказаў: «Паслухайце мяне Юдэі а жыхары Ерузаліму! Верце ў СПАДАРА, Бога свайго, і будзеце непахісныя, верце прарокам Ягоным, і пашчасьце вам»

Люд, адылі, чысьлены, і пара дажджлівая, і няма сілы стаяць вонках. Дый работа не аднаго дня й ня двух, бо шмат нас, што выступілі ў гэтай справе.

І зямля сплюгаўлена пад жыхарамі сваімі, бо яны выступілі з права, адмянілі ўставы, зламілі вечную змову.

І ачышчу іх із усёга бяспраўя іхнага, каторым яны ізграшылі перад Імною, і дарую ім бяспраўі іхныя, каторымі яны ізграшылі мяне й каторымі выступілі супроці Мяне.

Мы выступілі а збунтаваліся, Ты не дараваў.

І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраелявых, да народаў бунтоўных, што збунтаваліся супроці Мяне; яны а айцове іхныя выступілі супроці Мяне аж дагэтуль.

У цябе, Спадару, справядлівасьць, а ў нас на відах сорам, як цяпер, у кажнага Юдэя, і ў жыхараў Ерузаліму, і ў вусіх Ізраялян, блізкіх і далёкіх, у вусіх краёх, куды Ты піхнуў іх за выступы іхныя, што яны выступілі супроці Цябе.

Авохці ім, бо яны пабадзяліся ад Мяне; зьгінота ім, бо яны выступілі супроці Мяне. Я адкупіў іх, а яны гукалі на Мяне манлівае.

Трубу да вуснаў сваіх! Бы арол ляціць на дом СПАДАРОЎ, бо яны выступілі із змовы Мае і ізрадзілі права Маё.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter