Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЎСЮДЫХ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «ўсюдых» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

ЎСЮДЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гукаў табе».

Усюдых, куды яны ні пайшлі, рука СПАДАРОВА ўсюдых была ім на ліха, як казаў СПАДАР і як прысягаў СПАДАР ім. І было ім вельмі цесна.

І Саўла адваяваў гаспадарства Ізраелю, і ваяваў навокал з усімі варагамі сваімі: з Моавам а із сынамі Амонавымі а зь Едомам а з каралямі Совы а зь Пілішчанмі, і ўсюдых, супроці каго не зварачаўся, меў дасьпех.

І быў із табою ўсюдых, куды толькі хадзіў ты, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае вялікім, як імя вялікіх на зямлі.

І пастанавіў Давід ахаронныя войскі ў Сыры Дамаскай, і сталі Сыране ў Давіда слугамі, каторыя даюць дары. І выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.

І пастанавіў ён у Едоме ахароннае войска; у вусім Едоме пастанавіў ахароннае войска, і ўвесь Едом былі слугамі Давіду. І выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.

І дзяржы заданьні СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й дзяржаць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя а сьветчаньні Ягоныя, як напісана ў праве Масеявым, каб табе разумна дзеяць, што маеш дзеяць, і ўсюдых, куды не абернешся;

І быў з табою ўсюдых, куды ты хадзіў, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае, як імя вялікіх на зямлі;

І прызначыў Давід намесьнікаў ув Араме Дамаскім; і Арамляне сталі слугамі Давідавымі, дары даючымі. Гэтак СПАДАР ратаваў Давіда ўсюдых, куды ён хадзіў.

І прызначыў ён намесьнікаў у Едоме, і стаў увесь Едом слугамі Давідавымі. Гэтак СПАДАР ратаваў Давіда ўсюдых, куды ён хадзіў.

Шчасьлівыя вы, што сееце ўсюдых ля водаў, пушчаеце ногі вала а асла.

І ўсюдых, ідзе дзеці людзкія жывуць, Ён аддаў у руку тваю зьвера палявога і птуства нябёснае і пастанавіў цябе дзяржаўцаю над усімі імі. Ты — гэна залатая галава.

А тыя пайшлі й абяшчалі ўсюдых, і Спадар судзеяў зь імі, і слова іхнае мацніў знакамі, злучанымі зь імі. Амін.

А абачыўшы, наказавалі ўсюдых узглядам слова, сказанага ім празь дзецянё гэтае.

І вышаўшы, хадзілі скрозь па местачках, абяшчаючы Дабравесьць і ўздараўляючы ўсюдых.

Мы ў вусім і ўсюдых сардэчна прыймаем гэта, найдабрачэсьліўшы Хвэліксе, зь усёй падзякаю.

Дзеля таго я паслаў да вас Цімоха, свайго любовага а вернага ў Спадару сына, каторы дамене вам дарогі мае ў Хрысту, як я вучу ўсюдых у кажнай царкве.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЎСЯ →