Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЯГАДЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «ягады» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi.

ЯГАДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ўвыйдзеш у вінішча прыяцеля свайго, можаш есьці ягады, подле жаданьня душы свае, дасыці, а ў судзіну сваю не кладзі.

Бо зь вінное розкі содомскае іхная вінная розка і з палеў ґоморскіх, бо ягады іхныя — ягады жоўці, гранкі іхныя гаркія ў іх;

Гэтага часу я абачыў у Юдэі таўкучых віно ў таўчэльні ў сыботу, і возячых стагі, і накладаючых на аслы; а таксама віно, вінныя ягады а фіґі а ўсялякія цяжары, каторыя прывозілі да Ерузаліму ў сыботні дзень. І перасьцерагаў я іх таго дня пры сьветках, як прадавалі еміну.

І агарадзіў яго, і ачысьціў яго ад каменьня, і пасадзіў у ім выборныя вінныя розкі, і пастанавіў вежу сярод яго, і таўчэльню вычасаў у ім, і ждаў, пакуль яно дасьць сьпелыя вінныя ягады; але яно дало дзікое віно.

Што можна было яшчэ зрабіць вінішчу Майму, чаго Я не зрабіў яму? чаму, як я ждаў, што яно дасьць сьпелыя вінныя ягады, яно дало дзікое віно?

І іншы ангіл, што меў уладу над агнём, вышаў з аброчніка і вялікім голасам гукнуў да маючага войстры серп, кажучы: «Пашлі войстры серп свой і абрэж гранкі віна на зямлі, бо насьпелі на ім ягады

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЯГАЗА →