Але Егоаш, кароль Юдэйскі, узяў усе пасьвячэньне, што пасьвяцілі Ясапат а Ёрам а Агазя, айцы ягоныя, каралі Юдэйскія, і што ён сам пасьвячаў, і ўсе золата, знойдзенае ў скарбніцах дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і паслаў Газаелю, каралю Арамскаму, і ён узышоў ад Ерузаліму.
І аддаліў з ураду паганскіх сьвятароў, каторых пастанавілі каралі Юдэйскія, каб кадзіць на ўзвышшах у местах Юдэйскіх а ў ваколіцах Ерузаліму, і кадзеньнікаў Ваалу, сонцу а месяцу а сузор’ям а ўсяму войску нябёснаму;
І аддаліў коні, каторыя каралі Юдэйскія станаўлялі сонцу перад уходам у дом СПАДАРОЎ ля пакою Нафан-Мелеха, легчанца, каторы на перадмесьцю; цялежкі ж сонца спаліў цяплом.
І аброчнікі, што былі на страсе верхняга пакою Агазавага, што зрабілі каралі Юдэйскія, і аброчнікі, што зрабіў Манас на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА, разламіў кароль, і ськінуў стуль, і кінуў пыл іх у цурэй Кідрон.
І гукнулі Юдэі; і, як гукнулі мужы Юдэйскія, Бог паразіў Еровоама а ўсіх Ізраялян перад відам Авіі а Юды.
А, па сьмерці Егояды, прышлі князі Юдэйскія, і пакланіліся каралю; тады кароль пачаў слухаць іх.
І яны далі цесьлям а будаўніком, купляць часаныя камяні а дзерва на вязі а на балькі дамоў, каторыя каралёве Юдэйскія папсавалі.
Не запыняйце работы пры гэтым доме Божым: няхай вайвода Юдэйскі а старцы Юдэйскія становяць гэны дом Божы на месцу яго.
І старцы Юдэйскія станавілі, і шчасьціла ім, подле прароцтва Гаґея прарокі а Захары Ідзянка. І пастанавілі, і скончылі, подле расказаньня Бога Ізраелявага, і подле расказаньня Кіра а Дара а Артаксэркса, каралёў Пэрскіх.
Таксама тых дзён мнажылі паны Юдэйскія лісты свае, якія пасылалі Тову, і Товіны прыходзілі ім;
Няхай вяселіцца гара Сыён, няхай цешацца дачкі Юдэйскія із судоў Тваіх.
І цяпер, жыхары Ерузаліму й мужы юдэйскія, рассудзіце Мяне зь вінішчам Маім.
Бо вінішча СПАДАРА войскаў — дом Ізраеляў, і мужы юдэйскія — прыемныя саджэнікі Ягоныя; і Ён ждаў суду, але, вось — уціск; — справядлівасьці, але, вось — галашэньне.
Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх.
«Прыпамінайце народам, абяшчайце празь Ерузалім: "Вартаўнікі прыходзяць із далёкага краю і пушчаюць голас на месты Юдэйскія.
І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў».
Тады месты юдэйскія а жыхары Ерузаліму пойдуць а загалосяць да багоў, каторым яны кадзілі; але яны ніколі ня выбавяць іх увесь час ліха іхнага;
Гэтак сказаў імне СПАДАР: «Пайдзі й стань у браме сыноў люду, пераз каторую ўходзяць каралі Юдэйскія і пераз каторую яны выходзяць, і ў вусіх брамах Ерузалімскіх,
І скажы ім: "Слухайце слова СПАДАРОВАГА вы, каралі Юдэйскія, і ўся Юдэя, і ўсі жыхары Ерузаліму, што ўходзіце гэтымі брамамі:
І скажы: "Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу;
Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,
І пачулі князі юдэйскія гэтыя словы, і ўзышлі з дому каралеўскага да дому СПАДАРОВАГА, і селі ў варотах новае брамы СПАДАРОВАЕ.
Просьле тога, як вышлі зь Ерузаліму кароль Ехоня а караліца а легчанцы, князі юдэйскія а ерузалімскія а цесьлі а кавалі, —
Вось, Я раскажу ім, — агалашае СПАДАР, — і зьвярну іх да гэтага места, і яны будуць ваяваць ізь ім, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом, і месты юдэйскія абярну ў спусьценьне, бяз жыхара"».
І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА.