Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЯЗБОЖНАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бязбожнага» сустракаецца 23 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

БЯЗБОЖНАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Пазбягай хлусні. Бязвіннага і справядлівага не забівай, бо Я выракуся бязбожнага.

Такія дарогі ўсіх, што забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.

Усё адно, як я сказаў: і бязгрэшнага, і бязбожнага Ён знішчае.

Зямля аддадзена ў рукі бязбожнага, твар суддзяў яе Ён закрывае. Калі не Ён гэта, дык хто?

хоць Ты ведаеш, што я нічога бязбожнага не зрабіў, ды няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог вырваць?

Такая доля чалавека бязбожнага ад Бога і спадчына, вызначаная яму Госпадам».

ГІМЭЛЬ. Ты ўгнявіўся на паганаў, знішчыў бязбожнага; імя іх зруйнаваў назаўсёды і на векі вечныя.

Нядобра прымаць чалавека бязбожнага, каб пахіснуць справядлівага ў законнасці яго.

Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Справядлівага і бязбожнага будзе судзіць Бог, бо [прыйдзе] час на кожную рэч і на кожную справу».

Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.

Яны апраўдваюць бязбожнага за дарункі, а справядлівага асуджаюць несправядліва.

Да народа бязбожнага пасылаю яго, прызначаю яго супраць народа гневу Майго, каб забраў ён даніну і вырваў здабычу і каб выставіў яго на патаптанне, быццам бруд на плошчах.

Выступіў Ты дзеля збаўлення Свайго народа, дзеля збаўлення з намашчэнцам Сваім. Ты разбурыў галаву дома бязбожнага, агаліў падмурак аж да голай скалы. — [Сэлах].

і, узгарэўшыся гневам, адразу здзёр з Андраніка пурпур, і раздзёр яго шаты, і загадаў весці яго праз увесь горад аж да месца, на якім паказаў на Оніі сваю бязбожнасць, і там загадаў пакараць бязбожнага забойцу, — так Госпад аддаў яму заслужанай карай.

А тыя, што былі загадчыкамі бязбожнага ахвярапрынашэння, дзеля даўняга знаёмства з гэтым чалавекам, адазваўшы яго ў бок, прасілі, каб прынёс ён мяса і сам прыгатаваў усё, што можна яму есці, і каб прыкідваўся, што ён есць тое, што загадана царом, — мяса з ахвяр,

Загадаў таксама выразаць у бязбожнага Міканора язык ды пасеч яго на часткі і раскінуць птушкам, пакаранага ж дурня павесіць перад святыняй.

Намеры бо бязбожнага будуць даследаваны, а словы яго дойдуць да Госпада для асуджэння ліхіх яго ўчынкаў,

Бо надзея бязбожнага, як мякіна, ветрам раскіданая, ды як лёгкая пена, бурай паразбіваная, і як дым, ветрам разагнаны, і як памяць пра госця, што прыйшоў на адзін дзень.

Утаймоўвай моцна свой дух, бо кара для бязбожнага — агонь і чарвяк.

Добрае багацце, якое не мае граху ў сумленні, а беднасць найгоршая ў вуснах бязбожнага.

Лягчэй несці пясок, і соль, і кавалак жалеза, чым пераносіць чалавека неразумнага, і ліхога, і бязбожнага.

Дзеці дакараюць бязбожнага бацьку, бо яны дзеля яго знаходзяцца ў пагардзе.

адварочвання ад закону Узвышняга і прымірэння; прысуду, які апраўдвае нават бязбожнага;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter