Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЯЗБОЖНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бязбожны» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЯЗБОЖНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі я такі бязбожны, навошта дарма мардуюся?

хай не валадарыць чалавек бязбожны і не будзе ён пасткай для народа.

Бязбожны выхваляецца, чыніць убогаму пераслед, заблытвае яго ў хітрыках, якія задумаў.

Бязбожны выхваляецца пажаданнямі душы сваёй, і хцівы дабраслаўляе сябе.

Бязбожны вяшчун трапляе ў бяду, а верны пасол — здароўе.

Чалавек бязбожны падбухторвае да ліха, і ў вуснах яго — быццам агонь, што палымнее.

Бязбожны чалавек упарціцца ў поглядзе сваім; а той, хто верны, — выпраўляе дарогу сваю.

Леў, што рыкае, і галодны мядзведзь — гэта бязбожны кіраўнік над бедным народам.

Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.

Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.

і калі не пашкадаваў першага свету, а ўхаваў толькі васьмярых з Ноем, прапаведнікам справядлівасці, наводзячы патоп на бязбожны свет;

Аднолькава Богу ненавісны і бязбожны, і яго бязбожнасць:

з цягам часу ўмацоўваючы бязбожны звычай, пачалі берагчы яго як закон.

Калі бязбожны праклінае праціўніка, праклінае ён сваю душу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter