І, падышоўшы, спытаў: «Ці загубіш справядлівага разам з бязбожным?
Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
Гора мне, калі я буду бязбожным, але хоць бы і быў справядлівы, дык і тады не падыму галавы, накормлены пакутамі і няшчасцем.
бо пазайздросціў я бязбожным, гледзячы на спакойнае жыццё грэшнікаў.
Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.
«Бязбожным няма супакою», — кажа Бог мой.
І яго паслаў цар разам з бязбожным Альцымам, якога паставіў святаром, і загадаў яму ўчыніць помсту сынам Ізраэля.
іншыя ж прадавалі ўсё, што ў іх заставалася, і разам умольвалі Госпада, каб уратаваў тых, якія бязбожным Міканорам яшчэ перад боем былі праданыя;
Давай міласэрнаму і не дапамагай грэшніку; і бязбожным, і грэшнікам Ён аддасць, захоўваючы іх на дзень помсты.
Бо знойдзеш падвоеныя беды ва ўсякіх дабрадзействах, якія будзеш рабіць яму, бо і Узвышні ненавідзіць грэшнікаў і бязбожным адгодзіць помстай.
Жалоба па памерлым трывае сем дзён, а па неразумным і бязбожным — праз ўсе дні іх жыцця.
з бязбожным адносна пабожнасці; з несумленным, што да сумленнасці; з лянівым адносна нейкай працы;
гэта ўсё святым на дабро, так і бязбожным, і грэшнікам абернуцца ў зло.