Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЮДЭЙСКАЙ — ў перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Юдэйскай» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЮДЭЙСКАЙ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете у Некананічных
Калі ён павёў яго, тыя разышліся, вось, па ўсёй краіне, елі і пілі, і святкавалі дзеля вялікай здабычы і нарабаванага, якое сабралі яны ў філістынскай і Юдэйскай зямлі.

Псальм Давідаў. Калі быў ён у пустыні Юдэйскай.

У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны — нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.

Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дагэтуль будуць гаварыць гэтае слова ў зямлі Юдэйскай і ў гарадах яе, калі Я перамяню лёс іх: “Хай дабраславіць цябе Госпад, жытло справядлівасці, гара святая”.

І пачаў валадарыць цар Сэдэцыя, сын Осіі, замест Ёахіна, сына Якіма; яго паставіў царом Набукаданосар, цар Бабілона, у зямлі Юдэйскай.

І Ёханан, сын Карэя, і ўсе кіраўнікі войска ды ўвесь народ не паслухалі голасу Госпада, каб заставацца ў зямлі Юдэйскай.

І Ёханан, сын Карэя, і ўсе кіраўнікі войска сабралі ўсе рэшткі Юды, якія вярнуліся з усіх народаў, да якіх раней былі выгнаныя, каб жыць у зямлі Юдэйскай,

Ці забыліся вы пра злачынствы бацькоў вашых і злачынствы цароў Юдэйскіх, злачынствы жонак іх, пра злачынствы вашы і пра злачынствы жонак вашых, якіх дапускаліся ў зямлі Юдэйскай і на вуліцах Ерузаліма?

У тыя дні прыйшоў Ян Хрысціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай

І мы — сведкі ўсяго, што Ён учыніў у зямлі Юдэйскай і ў Ерузаліме; Яго і забілі, павесіўшы на дрэве.

Калі яны выходзілі з сінагогі юдэйскай, прасілі іх пагане, каб яны ў наступную суботу гаварылі тыя самыя словы.

і вярнуў яму палонных, якіх яшчэ раней узяў з зямлі Юдэйскай, і павярнуўся, і пайшоў у сваю зямлю, і ўжо болей не прыходзіў у яго землі.

таксама ад трэцяй часткі збожжа, і ад палавіны пладоў з дрэў, якія мне належаць, — не буду іх спаганяць з зямлі Юдэйскай і з трох акруг, якія ад Самарыі і Галілеі былі да яе далучаны, — ад дня сённяшняга і назаўсёды;

І вызваляю без аднагароды кожнага юдэя, які быў узяты ў палон з зямлі Юдэйскай у якою-небудзь частку майго царства, і хай усе яны будуць вызвалены таксама ад падаткаў на жывёлу сваю.

І паміж іх хай некаторыя будуць пастаўлены ў вялікіх умацаваннях цара, і некаторыя з іх хай будуць пастаўлены над справамі ў царстве, якія робяцца на даверы, і намеснікі іх, і кіраўнікі паміж іх хай будуць і хай робяць па сваіх законах, як загадаў цар у зямлі Юдэйскай.

а яны ўсе бяспечна дайшлі да Юдэйскай зямлі, і плакалі па Ёнаце і яго сябрах, і былі ў вялікім страху; і ўвесь Ізраэль падняў вялікі лямант.

І ва ўсе дні Сімона ў зямлі Юдэйскай жылі спакойна; і ён рупіўся пра дабрабыт для свайго народа; і яго валадаранне спадабалася ім, і слава яго ва ўсе дні.

Братоў юдэяў, якія пражываюць у Егіпце, вітаюць са шчаслівым супакоем браты юдэі, якія ў Ерузаліме і ў краіне Юдэйскай жывуць.

І наблізіў ён лагер да Бэтсуры, моцнай юдэйскай крэпасці; але быў адкінуты, змушаны ўцякаць, пацярпеў паражэнне.

і кажыце: “Госпаду, Богу нашаму, належыць справядлівасць, а нам — сорам твару, як у сённяшні дзень, — кожнаму чалавеку юдэйскай зямлі і жыхарам Ерузаліма,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter