Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ДАСКАНАЛЫМІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «дасканалымі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАСКАНАЛЫМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Урэшце, браты, радуйцеся, будзьце дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, жывіце ў спакоі, і Бог любові і спакою будзе з вамі.

Будучы дасканалымі, давайце так думаць, а калі інакш думаеце, то Бог вам адкрые.

Вітае вас Эпафрас, адзін з вас, слуга Езуса Хрыста. Ён заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы сталі дасканалымі і напоўніліся ўсялякаю Божаю воляю.

Закон мае цень будучых дабротаў, але не сам вобраз справаў. Таму адныя і тыя ж ахвяры, якія заўсёды прыносяцца штогод, ніколі не могуць зрабіць дасканалымі тых, хто з імі прыходзіць.

Ён адной ахвярай назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, каго асвячаюць.

таму што Бог прадугледзеў для нас нешта лепшае, каб яны без нас не сталі дасканалымі.

Чувай і ўмацоўвай рэшту, блізкую да смерці, бо Я не палічыў твае ўчынкі дасканалымі перад Маім Богам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter