Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

МІНАЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «мінае» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МІНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль. Цяпер жа пасля ўсяго гэтага мінае ўжо трэці дзень, як гэта сталася.

Але яны настойвалі, кажучы: «Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае». І Ён увайшоў, каб застацца з імі.

І свет мінае, і пажадлівасць ягоная, а той, хто выконвае Божую волю, той жыве вечна.

І тыя, хто карыстаецца светам, няхай будуць як тыя, хто не карыстаецца, бо мінае вобраз гэтага свету.

Любоў ніколі не мінае. Не так як прароцтвы, якія спыняцца, ці мовы, якія змоўкнуць, ці веды, якія скончацца.

Але не так, як Майсей, які закрываў свой твар, каб сыны ізраэлевы не глядзелі на заканчэнне таго, што мінае.

Аднак зацьміўся іхні розум, бо аж да сённяшняга дня тая заслона застаецца нязнятай пры чытанні Старога Запавету, а мінае яна ў Хрысце.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter