Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАРОДЫ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «народы» сустракаецца 22 разы у 22 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАРОДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею».


Пасля аддадуць вас на ўціск і будуць забіваць вас, і зненавідзяць вас усе народы за імя Маё.

Перад Ім сабраныя будуць усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.

Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Вы — сыны прарокаў і запавету, які Бог заключыў з айцамі вашымі, кажучы Абрагаму: “Благаслаўлёныя будуць у тваім патомстве ўсе народы зямлі”.

Ты праз Духа Святога вуснамі айца нашага Давіда, Твайго слугі, сказаў: “Чаму бунтуюцца язычнікі і народы задумалі марнае?


каб астатнія людзі шукалі Пана, і ўсе народы, над якімі заклікаюць імя Маё, — кажа Пан, які чыніць гэтыя справы,


праз якога мы атрымалі ласку і апостальства, каб у імя Ягонае зрабіць паслухмянымі веры ўсе народы,

А таксама: «Хваліце Пана, усе язычнікі, і слаўце Яго, усе народы».


І Пісанне, якое прадбачыла, што Бог праз веру апраўдае язычнікаў, ужо Абрагаму абвясціла добрую навіну: «У табе благаслаўлёныя будуць усе народы».

І сказалі мне: «Ты зноў павінен прарочыць пра плямёны, народы, мовы і пра многіх каралёў».

І разгневаліся народы, і прыйшоў Твой гнеў і час суда над памерлымі, каб даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, хто баіцца Твайго імя, малым і вялікім, і знішчыць тых, хто знішчае зямлю».


І нарадзіла яна сына, мужчыну, які будзе пасвіць усе народы жалезным кіем. Яе дзіця было забрана да Бога і да Ягонага трона.

Іншы, другі анёл наблізіўся, кажучы: «Упаў, упаў вялікі Бабілён, які напаіў усе народы шалёным віном сваёй распусты!»

Хто ж не будзе баяцца, Пане, і не праславіць імені Твайго? Таму што Ты адзін Святы, таму што ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо аб’явіліся Твае справядлівыя прысуды».


І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў і над якімі сядзіць распусніца, гэта народы і натоўпы, плямёны і мовы.

бо шалёным віном яго распусты напіліся ўсе народы, каралі зямлі чынілі з ім распусту, а купцы зямлі ўзбагаціліся з вялізнай раскошы яго!»

Ужо не з’явіцца ў табе святло лямпы, і голасу абранніка і абранніцы не будзе ўжо чутна ў табе. Бо твае купцы былі вяльможамі зямлі, бо тваім чарадзействам зведзены ўсе народы.

З Ягоных вуснаў выходзіць востры меч, каб удараць народы. Ён сам будзе пасвіць іх жалезным кіем. Ён сам топча давіла з віном лютага гневу Бога ўсемагутнага.

Укінуў яго ў бездань, замкнуў і апячатаў яе, каб не зводзіў больш народы, пакуль не пройдзе тысяча гадоў. А пасля гэтага ён павінен быць развязаны на кароткі час.

і выйдзе зводзіць народы на чатырох канцах зямлі, Гога і Магога, каб сабраць іх на бітву, а лік іх — як марскіх пяшчынак.

У яго святле будуць хадзіць народы, а валадары зямлі прынясуць яму сваю славу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter