Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НЕБЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «небе» сустракаецца 31 раз у 29 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НЕБЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Таму вы так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё,


прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі.


Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць.

Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе».

Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе.

Тады на небе з’явіцца знак Сына Чалавечага, і загалосяць усе зямныя плямёны, і ўбачаць, як Сын Чалавечы прыходзіць на аблоках з вялікай магутнасцю ў славе.

Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі.

Езус паглядзеў на яго з любоўю і сказаў: «Табе не хапае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Потым прыходзь і ідзі за Мною».

А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец.

Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.

кажучы: «Благаслаўлёны Кароль, які прыходзіць у імя Пана! Спакой у небе і хвала на вышынях!»


Учыню цуды на небе ўверсе і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і клубы дыму.


Калі і ёсць так званыя багі на небе ці на зямлі, як ёсць шмат багоў і шмат гаспадароў,

Гаспадары, будзьце справядлівымі і непрадузятымі да нявольнікаў, ведаючы, што і вы маеце Пана ў небе.

Пасля гэтага я ўбачыў: вось дзверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які я чуў, як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: «Узыдзі сюды, я пакажу табе, што павінна адбыцца пасля гэтага».

Я адразу напоўніўся Духам. Вось трон стаяў на небе, а на троне нехта сядзеў.

І ніхто ні на небе, ні на зямлі, ні пад зямлёю не мог разгарнуць гэтую кнігу, ні зазірнуць у яе.

І я чуў, як кожнае стварэнне, якое ёсць на небе і на зямлі, пад зямлёю і на моры, і ўсё, што ў іх, казала: «Таму, хто сядзіць на троне, і Баранку — благаслаўленне і пашана, і хвала, і моц на векі вечныя».

Калі адкрыў сёмую пячатку, у небе ўсталявалася ціша дзесьці на паўгадзіны.

Затрубіў сёмы анёл. У небе пачуліся моцныя галасы, якія казалі: «Настала валадаранне над светам нашага Пана і Яго Памазаніка, Ён будзе валадарыць на векі вякоў».

Тады адчынілася святыня Бога ў небе, і з’явіўся каўчэг Яго запавету ў Ягонай святыні. Пачаліся бліскавіцы, гул і грымоты, землятрус і вялізны град.

Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак.

З’явіўся таксама другі знак на небе: вось вялікі вогненны цмок з сямю галовамі і дзесяццю рагамі, а над галавой яго сем дыядэм.

Узнялася бітва на небе. Міхал і ягоныя анёлы змагаліся з цмокам. Ваяваў цмок і ягоныя анёлы,

але не перамаглі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе.

Яшчэ іншы анёл выйшаў са святыні, якая была на небе. Ён меў востры серп.

Я ўбачыў іншы знак на небе, вялікі і дзівосны: сем анёлаў, якія мелі сем апошніх бедстваў, таму што імі закончыцца гнеў Божы.

Потым убачыў, як адчынілася святыня скініі Сведчання ў небе.

Пасля гэтага я пачуў у небе моцны голас, як бы вялікага мноства людзей, якія казалі: «Аллелюя! Збаўленне і слава, і моц Богу нашаму,


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← НЕБЕ