Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПАДЗЯЛІЛІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «падзялілі» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДЗЯЛІЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Укрыжаваўшы Яго, падзялілі Ягоную вопратку, кідаючы лёсы.

Калі ўкрыжавалі Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы лёсы, каму што ўзяць.

Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па частцы; узялі і туніку. Туніка была не шытая, уся ад верху тканая.

Таму сказалі адзін аднаму: «Не будзем разрываць яе, але кінем лёсы, каму дастанецца». Так збылося сказанае ў Пісанні: «Падзялілі між сабою маю вопратку і аб адзежыне маёй кінулі лёсы».

Жаўнеры так і зрабілі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter