Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЎСЯЛЯКУЮ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «ўсялякую» сустракаецца 12 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЎСЯЛЯКУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Езус хадзіў па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сінагогах іхніх і абвяшчаючы Евангелле Валадарства. Ён лячыў усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей.

І хадзіў Езус па ўсіх гарадах і паселішчах, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле Валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.

Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.

Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, пускае вялікае галлё, так што ў ценю ягоным могуць гняздзіцца нябесныя птушкі».

бо не ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў страўнік, і выходзіць вонкі». Так Ён прызнаў усялякую ежу чыстай.

Таму адкіньце ўсялякую нячыстасць і празмерную злосць і прыміце з пакораю пасеянае ў вас слова, якое можа збавіць вашыя душы.

Канец настане тады, калі Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, калі знішчыць усялякае панаванне і ўсялякую ўладу, і сілу.

А мой Бог няхай задаволіць усялякую вашую патрэбу паводле свайго багацця ў хвале ў Езусе Хрысце.

каб нікога не зласловілі, не былі сварлівымі, але спагадлівымі, выяўляючы ўсялякую далікатнасць да ўсіх людзей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter